Не тая ліса, што зрадзіла, а тая, што ўскарміла. Кульбакі. Не той тавар, што ляжыць, а той, што бяжыць. Путрышкі. Не такі чорт страшны, як яго малююць. Малая Жорнаўка. Не той хлеб, што ў полі, а той, што ў стадолі. Гушчыцы. Не трэба халаста, абы жонка была таўста. Галавачы. Не ўсе дома. Сабаляны. Не ўсё золата, што блішчыць. Сінявічы. Не чапай чужога цела, i тваё будзя цэла. Кукалі. Не чапай чужога, не бойся нікога. Балічы. Не шукай бяды, бяда сама прыдзе. Скідаль. Нікому свайго розуму не ўставіш. Саволеўка. Hi роду ні плоду, як камень у воду. Балічы. Hi села ні пала, а бабе давай сала. Радзевічы. Hi ў пяць ні ў дзесяць. Нямейшы. Ніхто не ведае, як хто абедае. Баяры. Нішто само ў рукі не прыдзе. Васілевічы. Hi село ні пало, а бабе рабі купало. Зарыца. Hi з музыкі, ні з муляра век не будзе гаспадара. Адэльск. Hi поп, не адзявайся ў рызу. Індура. Hi слуху ні духу. Кашэўнікі. Hi ў склад, ні ў лад, пацалуй кабылу ў зад. Радзевічы. Hi тая карова, што многа рыкае, а тая, што малака дае.Гожа. Ніпоўна вока. Пышкі. Няма тае хаткі, каб не было звадкі. Адэльск. Нядбаліца горш як п'яніца. Грандзічы. Нявеста славіцца працаю, а не падушкамі. Калбасіна. Нязнайка ў хаці сядзіць, а знайка па дарогах бегае. Лікоўка. Няпрошаны госць горш татарына. Саломенка. Нязванаму госцю месца няма. Лойкі. Няма лепшай рэчы, як свіныя плечы. Каўпакі. Няма лепшай рэчы, як на сваей печы. Гліняны. Паабедаў, a жывот i не ведаў. Зарыца. Па адзежы сустракаюць, а па розуму праважаюць. Пералом. Па гарэ каб ты хадзіў i слонца не бачыў. Парэчча
Дадатковыя словы
пяніца
3 👁