Не гані каня дубцом, а гані гаўсом. Рыбніца. Не дай бог свіне рог, а то ўвесь свет запора. Парэчча. Не дастае адной клепкі. Балічы. Не дай i не лай. Рацічы. Не даць радачкі. Перстунь. Не дуры галавы. Пракопавічы. Не дай бог свіне рог, а мужыку панства. Рагачы. Недасол на стале, а перасол пад сталом. Жукевічы. Не еж часныку, та з рота не будзе смярдзець. Лойкі. Не жолаб да каня ідзе, а конь да жолаба. Белыя Балоты. Не заўсёды світае, як певень спявае. Глядавічы. Не зведаўшы броду, не сунься ў воду. Занявічы. Не знаеш броду, не лезь у воду. Славічы. Не капай на другога ямы, бо сам увалішся. Казловічы. Не кармі свіню вадой, а кармі яе мукой. Гожа. Не карай, божа, нічым, як другам ліхім. Цыдовічы. Не капай пад кім ямы, бо сам увалішся. Гарны. Не мець дзе галавы падзець. Сонічы. Не май сто рублёў, а май сто сяброў. Падкрыжакі. Не нашаму цяляці ваўка дагнаці. Малая Альшанка. Не плаціць багаты, а вінаваты. Доргунь. Не пішы пяром, а пішы ўмом. Малахавічы. Не прапіла, не праела, а так марна прайшло. Казіміроўка. Не прыедзе сват на кане, дык прыедзе на кіе. Дарашэвічы. Не пазычыш — адна бяда, а пазычыш — дзве бяды. Свіслач. Не радзіся дзеўкай краснай, а радзіся шчаснай. Забагонікі. Не руш Рыгара, хай сядзіць, як тара. Баброўнікі. Не с пасагам жыць, а з чалавекам. Путрышкі. Не столькі работы, сколькі хвальботы. Дзекалавічы. Не садзі носа ў чужое проса. Казловічы. Не такіх відалі, ды чэрці пабралі. Свіслач. Не той сябра, хто мёдам мажа, а той, хто праўду кажа. Пальніца. Не таму не стало, што ў сторану скакало, а таму, што мало нажала. Радзевічы. Не ад таго мы збяднелі, што прапілі i праелі, а ад таго, што мало мелі. Сухая Даліна
5 👁