Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
На бязрыбі i рак рыба. Лікоўка. Нават вухам не вядзе. Рацічы. Нават i ў голаў не бярэ. Трычы. На вус наматваць. Горніца. На грамніцы палова зіміцы. Бяляны. Нагаворыць цэлую бочку арыштантаў. Цвіклічы. На грамніцы ляпей бачыць ваўка ў аборы, чым сонца ў каморы. Лаша. На ём аж скура гаворыць. Баброўня. На ём далёка не заедзяш, дзе сеў, там i злезеш. Каменка. На Ілью поўную печ хлеба налью. Рудавіцы. На Казімера зіма ўмера. Гневеншчызна. На Мацея зіма пацея. Адэльск. Наняўся як прадаўся. Баранавічы. На пана хварэць. Каленікі. На пахілае дзераво i козы скачуць. Прывалка. Нарабіў чорт балота, ды няма каго саджаць. Гродна. На радзіме i паміраць лягчэй. Струбка. На сваім сметніку i пятух праў. Батароўка. Наставіўся, як мыш на крупэ. Скідаль. На тое i Юлька, каб была чыста кашулька. Сухая Даліна. На твой гнеў — не гароджаны хлеў. Кругляны. Наўперад бог даў пальцы, чым відэльцы. Радзевічы. На чужы раток не накінеш платок. Сцяцкі. На чыім возе едзеш, таму i песні спявай. Рыдзелі. На шыі сядзіць. Грандзічы. На Юр'я мароз — сей гару i даліну, будзе гавёс. Горніца. Наша Фядора та шые та пора. Лікоўка. Hi адна птушка ў свае гняздо не гадзіць. Трычы. Не будзь вельмі добрым, а то сві'ня з'ядзяць. Сухая Даліна. Hi богу свечка, ні чорту качарга. Кунцаўшчына. Не бяда, калі есць лебяда. Каўпакі. Не бяры чужога i не бойся нікога. Гожа. Не важна, што бумажна, абы шахацела. Парэчча. Не выйдзе з маіх рук. Кульбакі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зядзяць, свіня, юря
11 👁
 ◀  / 329  ▶