Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Ляпей быць галавою ў камара, чым нагою ў слана. Радзевічы. Ляпей есці бульбу з вадою, чым мясо з бядою. Верцялішкі. Ляпей з разумным згубіць, чым з дурным знайсці. Ліхачы. Ляпей рано замуж выйсці, чым старой дзеўкай быць. Балічы. Ляпей у пяску гніць, як з нямілым жыць. Саломенка. Ляпнуў, як пасталом па вадзе. Сухмяні. Маладая — пад хвост курам заглядае. Сухая Даліна. Маладога кроў грэе. Азёры. Малако ў каровы на языку. Дубоўка. Малая сабака да здыхаты шчаня. Свіслач. Маёва раса лепш, як гарнец гаўса. Квасоўка. Май — валам дай, а сам на печ ўцякай. Караневічы. Малоць языком. Сабаляны. Малыя дзеці спаць не даюць, а вялікія — жыць не даюць. Лікоўка. Марац укусіць за палец. Грыўкі. Маці пазнае дачку i ў чырвоным андарачку. Карозічы. Машына любіць розум i ўмелыя рукі. Малахавічы. Менш гавары, a больш слухай. Грандзічы. Меля языком, як сабака хвастом. Парэчча. Мінуліся тыя рачкі, што выпірало бачкі. Гібулічы. Мужык дурны, як варона, а хітры, як чорт. Кунцаўшчына. Мужык i жонка — адна машонка. Караневічы. Мужык i жонка — адна кішонка. Пяслі. Мужык з пастол, а саджай яго за стол. Свіслач. Мужык i чорта перахітрыць. Сапоцкін. Музыкі рэжуць як па жывіні. Лікоўка. Мы калгасным ураджаем усіх ворагаў пужаем. Малахавічы. Мыслі за гарамі, а смерць — за плячамі. Хамякі. Мякінай набіта галава. Караневічы. Мятліца — хлеба палавіца. Агароднікі. На беду многа не трэба. Тумашы. Набраўся, як жаба калу. Ласосна. На бога ўпавай i сам не зявай. Кругляны. Набожна як свіня падарожна. Гібулічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 329  ▶