Круці, не круці, a мусіш умярці. Палаткова. Круць, верць — у чаропку смерць. Зарыца. Купіў бы сяло, ды грошай гало. Васілевічы. Куралём ляцець. Крыўляны. Купіў бы сяло, жыў бы весяло, дый грошай гало. Рудавіцы. Ласка не каляска, сеўшы не паедзеш. Скідаль. Ласкавае цялятко дзве маткі cce. Радзевічы. Ластаўкай віцца. Зарыца. Ласы, як кот на каўбасы. Селюкі. Лата на лаце i шва не знаці. Капцёўка. Лёгкае пер'е, ды на страху не закінеш. Перстунь. Ледво ногі валачы. Каўпакі. Лежма ляжаць. Баброўнікі. Лепш у магіле гніць, чым з немцамі жыць. Рыбніца. Летам вядро выльеш, a сухі будзеш, a ўвосень з ложкі ў балоце застрагнеш. Лікоўка. Летам прынясеш, зімой прыбярэш. Завадзічы. Лётае, як жыд бровар запаліўшы. Дарашэвічы. Летні дзень год корміць. Белева. Лето робіць на зіму, a зіма на лето. Дзекалавічы. Лій ваду, вада будзе. Малая Капліца. Лішняга i свіня не ядуць. Стрыеўка. Лоб нізкі, нос слізкі, відаць, лізаў панскія міскі. Скідаль. Ложка дзёгцю сапсуе бочку мёду. Балічы. Любі жонку, як душу, a калаці, як грушу. Лаша. Любіў рак жабу, аж вочы выеў. Гліняны. Любіць чужымі рукамі жар заграбаць. Адэльск. Любіліся, кахаліся, як малыя дзеці, a ціпер разышліся, як туман па свеце. Радзевічы. Любіліся, кахаліся, як галубкі ў стрэсе, a разышліся, як ягадкі ў лесе. Зарыца. Любіш узяць, любі i аддаць. Пруды. Людскія слёзы не падаюць на камень. Скамарошкі. Людзі не родзяцца калекамі, a чыняцца. Дарашэвічы. Люлі, люлі, дзіця, спаць, адна матка — бацькоў пяць. Адэльск. Ляжаць логма. Кульбакі. Ляпей бачыць на грамніцы ваўка ў аборы, чым сонца ў каморы. Пруды
Дадатковыя словы
пере
7 👁