Калі курэц, трэба мець сваю люльку i тытунец. Зарубічы. Калі конь цягне, на яго кладуць i пугай б'юць. Караневічы. Калі маеш дачку, трымай гарэлку ў глячку. Зарубічы. Калі на паляване ісці, тады здумаў хартоў карміць. Свіслач. Калі няма таланта, та не паможа i дамінанта. Гродна. Калі навука ідзе туга — паможа бацькава папруга. Гродна. Калі нам жаніцца, та i ноч малая. Дубоўка. Калі на грамніцы пятух нап'ецца вадзіцы, та на Юр'я вол наесца травіцы. Капцёўка. Калі не пераскочыў, не кажы «гоп!». Капцёўка. Калі прайшоў Гога — хвалі бога. Грандзічы. Калі папаў паміж вроны, та i кракай, як i оны. Занявічы. Калі падае дождж у маю, будзе хлеб i гультаю. Кунцаўшчына. Калі ўзяўся за дугу, не кажы, што не магу. Радзевічы. Калі хочаш сабаку ўдэрыць, кій знойдзецца. Белева. Калі чорт сам не зможа — баба дапаможа. Брузгі. Калі што-такое, та будзем рабіць другое. Лаша. Каля добрага навучышся, а каля дрэннага — намучышся. Аульс. Каму баліць, таму далягае. Баброўня. Кармі свіню мукою, та пойдзе рукою. Дарашэвічы. Карміць чорта лысага. Адэльск. Каму што, а галоднай куме хлеб на уме. Галавачы. Кашу маслам не запсуеш. Галаўнічы. Кепска, пане Грыгоры: што далей усе горай. Квасоўка. Кінь за сабой, та знойдзеш перад сабой. Скідаль. Кладзі гной густа, не будзе ў адрыне пуста. Ніжнія Пагараны. Клін клінам выганяюць. Гродна. Кожнага чалавека свая вош грызе. Лікоўка. Кожнаму сваё дзіця міла. Кунцаўшчына. Кожны розна па свайму бацьку плача: хто ў кулак, а хто i ніяк. Лаша. Кожны баран за свае ногі будзе павешаны. Гродна. Конь на чатырох нагах, ды капыціцца, а чалавек на дзвюх. Бакуны. Красавік cyxi i цёплы май — будзе каша i каравай. Лікоўка. Красць тысячы, каб было за што вісеці. Кульбакі. Круціцца на языку. Круглікі
Дадатковыя словы
бюць, напецца, юря
5 👁