Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Забляялі козы, прывялі маладую ў слёзы. Эйсманты. За ганучу падняў бучу. Парэчча. 3 аднаго вала дзве шкуры не здзярэш. Рыбніца. За дурной галавой i нагам не спакой. Лэйгабалі. Закон як дышла, куды павярнуў, туды i вышла. Батароўка. За камаром не ганіся з малатком. Гліняны. За кампаню цыган павесіўся. Нямейшы. Заліць вочы. Ласосна. Замуж выйсці — трэбо знаць: позно легчы, рано ўстаць. Навасёлкі. Запасайся на сто лет, а смерці, што дня спадзявайся. Грандзічы. Запас бяды не чыніць. Лугавая. Запыні чорта з дзвярэй, та ён у акно. Каменка. За пяць пальцаў не купіш. Лужкі. Зарабіў як Заблоцкі на мыле. Скраблякі. За рубель бацьку роднага прадасць. Гожа. За свой грош усюды харош. Славічы. За свае грошы — усюды харошы. Цыдовічы. Затуліўшыся ў куток, па тры чарачкі у раток. Пагараны. За такі алей хай будзе так весялей. Гібулічы. Захочаш сабаку удэрыць — кій знойдзяш. Лугавая. Збіцца з панталыгу. Скамарошкі. Збіцца з толку. Вялікая Альшанка. 3 богам, Параска, дарога як ляска. Радзевічы. 3 богам, Параска, калі людзі ўдаюцца. Зарубічы. 3 вады сухім выйсці.Тарусічы. 3 велькай хмары — малы дождж. Лужкі. Згубіўшы галаву па валасах не плачуць. Лікоўка. Згінуў як карова языком злізала. Літвінкі. Здаецца, укусіў бы сябе за локаць, ды не дастанеш. Бычкі. Здаровя за грошы не купіш. Каўняны. Здаровя лёгка страціць, ды цяжко набыць. Стрыеўка. Здароў буду — грошай дабуду. Азёры. 3 добрым мужыком i свінка — гаспадынька. Саломенка. 3 добрым мужыком нажывешся, a з кепскім нагаруешся. Азёры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 329  ▶