Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота, там — пуста. Малахавічы. Дзіравага мяшка не напоўніш. Ласосна. Дзісяй гулі, учора гулі, будзем хадзіць без кашулі. Квасоўка. Дзяцей як бобу, а хлеба — ні дробу. Гліняны. Добрае далёка чуваць, а кепскае яшчэ далей. Рацічы. Добра жывецца, так i песня пяецца. Калбасіна. Добра ў гасцях, а дома яшчэ ляпей. Індура. Добра працуеш — павагу маеш. Канюхі. Добро пець лалом за чужым сталом. Гродна. Добро з тым сварыцца, хто бога баіцца. Свіслач. Добры чалавек: як спіць, та з кіем каля яго можно прайсці. Сцяцкі. Дождж ідзе не тады, калі ждуць, a калі жнуць. Дзекалавічы. Дождж не тады ідзе, калі просяць, a калі косяць. Дарашэвічы. Дождж у маі — будзя хлеб на гультаі. Малая Капліца. Дом не з каўбас, каты не з'ядуць. Жукевічы. Доўг цяляці не прывядзе. Верцялішкі. Дрэнная тая дамова, дзе быка бадзе карова. Гродна. Думы за гарамі, а смерць за плячамі. Тарусічы. Дурнога вучыць — што хворага лячыць. Галавачы. Дурны пакуль пальцам не памацае, не паверыць. Гібулічы. Дурны не дагадаецца, а разумны прамаўчыць. Казіміроука. Дурня корчыць. Цвіклічы. Дурняў не сеюць, не гаруць, яны самыя растуць. Галавачы. Духе з цябе выпра. Лаша. Еж, калі рот свеж, a памрэш — калом не ўваб'еш. Круглікі. Ён нагаворыць табе бочку арыштантаў. Белева. Жаба на языку не спячэцца. Грыўкі. Жаданая праца як узыход сонца. Ласосна. Ждала мясаеду — думала паеду, мясаед прайшоў i ніхто не зайшоў. Скідаль. Жыве як баран да рэзі. Хамякі. Жыве як у бога за плячыма. Вішнявец. Жыве як у бога за пазухай. Караневічы. Жывы ў землю не палезяш. Чэхаўшчына. Жыццё пражыць — не парог пераступіць. Пыра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зядуць, ўвабеш
2 👁
 ◀  / 329  ▶