Далей у лес — больш дроў. Зарубічы. Да Міколы няма дабра ніколі. Лаша. Да пары збан воду носіць, ухо адарвецца i збан паб'ецца. Бяляны. Дармоваму каню ў зубы не глядзяць. Скамарошкі. Дарагая ложка да абеду. Салаўі. Дар за дар, дарма — ніц. Караневічы. Дасць бог дзень, дасць бог пішчу. Рыбніца. Да святога духа не скідай кажуха. Занявічы. Даў бог цяля, ды хлява на яго няма. Рыбніца. Даў бог вала, ды няма на яго хлява. Караліно. Да цябе не п'юць, не кажы «Будзь здароў!». Верцялішкі. Два века жыць не будзеш. Старая Дубавая. Два Юр'і абодва дурні: адзін халодны, другі — галодны. Свіслач. Дзе бяда, там нуда. Літвінкі. Дзе густа, а дзе пуста. Кругляны. Дзе далінка, там i хлеба асмінка. Каўпакі. Дзе двух б'юцца, там трэці карыстае. Каменка. Дзе далок, там i панок. Селюкі. Дзе далінка, там i хлеба скарынка. Лаша. Дзе коратка, там i рвецца. Скідаль. Дзе лепшы далок, там i панок. Пагараны. Дзеля дружбы цыган павесіўся. Караневічы. Дзень хваляць, калі пройдзе, а мужыка — калі памрэ. Свіслач. Дзе п'юць, там i разліюць. Карозічы. Дзе свае сабакі грызуцца, туды не лезь. Радзевічы. Дзесятая вада па кісяле. Падліпкі. Дзе сам чорт не дойдзе, туды бабу пашле. Балічы. Дзеткі радасць, дзеткі i гора. Завадзічы. Дзеці, дзеці, добра з вамі ў леце, а зімой, хоць аб печ галавой. Лаша. Дзеці гадаваць — ночы не спаць. Ліхачы. Дзеці гадаваць — гора гараваць. Жылічы. Дзеці — расплыліся па ўсім свеце. Зарубічы. Дзе чарка i аладка, там i грамадка. Гродна. Дзе чорт сам няйме, туды бабу пашле. Адэльск
Дадатковыя словы
бюцца, пабецца, пюць, юрі
5 👁