Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
ім кашы не зварыш. Пушкары. Зімой снегу не дапросішся. Пагараны. Зімовы Мікола замасціў i загваздзіў. Парэчча. 3 каласочка — жыта бочка. Клачкі. 3 камарыны нос. Пыра. 3 кута ў кут i вечар тут. Прывалка. 3 кропляў — мора, з зерняў — тона. Грандзічы. 3 кім павядзешся, ад таго i набярэшся. Хамуты. Злазь з даху i не псуй гонты. Квасоўка. Злосці — поўныя косці. Бакуны. 3 лясочку прыдзе, a з пясочку — не. Радзевічы. 3 міру па нітцы — голаму рубашка. Славічы. 3 малой іскры бывае вялікі пажар. Гродна. 3 мужыком цесна, а без мужыка — сумна. Гібулічы. Знае кот, чыё сало з'еў. Палаткова. Знаем без папа, што ў нядзелю свято. Губінка. Знаю, што з раю, ды з якога — не знаю. Гродна. 3 песні слова не выкінеш. Лікоўка. 3 працы не паставіш палацы, a толькі горб нажывеш. Скраблякі. Зубы зэліць. Пруды. 3 усіх бакоў скубуць. Пышкі. 3 чужой бяды не смейся. Эйсманты. З'еш адзін хоць вала — адна хвала. Хлістовічы. З'еў воўк кабылу, пакінуў хвост i грыву. Мяшкенікі. Зяць — любіць узяць. Сапоцкін. Зяваць — ваду хлябаць. Абухава. I вашым i нашым. Пералом. I воўк сыты i козы цэлыя. Коматава. I камень не вечны. Пальніца. I канцы ў воду. Гожа. I кот не любіць у адну дзірку лазіць, не толькі мужык. Лікоўка. Ілья нарабіў гнілля. Ласосна. Ілья накідаў у раку гнілля. Пышкі. I мясаед прайшоў, i ніхто не зайшоў. Адэльск
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зеў
6 👁
 ◀  / 329  ▶