Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Боўтнуў, як баран у воду. Балічы. Брат любіць сястру багатую, а жонку здаровую. Дарашэвічы. Будзеш мяне бачыць, як свае вуха. Селюкі. Будзе дзень — будзе i ежа. Забагонікі. Бывала — буяла, а цяпер i гарэць не хоча. Верцялішкі. Бывае ў жыцці агарчэнне, замест хлеба трэбо есці пячэнне Гібулічы. Была б ахвота, наладзіцца ўсякая работа. Абухава. Была б свіння, а мука будзе. Азёры. Было, было, ды выпало дно. Гродна. Быў конік, ды з'ездзіўся. Хамуты. Быў чалавек, дый ўзяў да ажаніўся. Перстунь. Быў бы дожджык, быў бы гром, нам не трэба аграном. Адэльск. Бычкі бушуюць — весну чуюць. Кунцаўшчына. Б'юць i плакаць не даюць. Парэчча. Бяда на бядзе едзе i бядой паганяя. Рацічы. Бяры свае цацкі i цякай да хаткі. Грандзічы. Бярозавай кашы даць. Баяры. Ваду вары, вада будзе. Ферма. Валам валіць. Баранавічы. Вазьмі акрайчык, каб быў сын Мікалайчык. Трычы. Ванэля ўсім на хлеб не намеля, а толькі тым, хто ўмея. Галавачы. Ваўка баяцца — у лес не хадзіць. Зарубічы. Век векаваць. Доргунь. Век векам яны нічога не мелі. Караневічы. Векжыві, век вучыся, а дурнем памрэш. Адэльск. Велькі пад неба, а дурны, як трэба. Каўпакі. Віламі па вадзе пісана.Тужаўляны. Вішчыць, як парася ў плоце. Рыбніца. Водка горка, яе п'юць, замужам кепска, а ідуць. Саннікі. Водка горка — хлопцы п'юць, замуж кепскі — дзеўкі йдуць. Перстунь. Вока мець. Пяслі. Волас сівее, а розум дурэе. Дубніца. Волас сівее, розум слабее. Перстунь. Вольнаму — воля, а спасённаму — рай. Зарыца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, зездзіўся, пюць
4 👁
 ◀  / 329  ▶