A ў ваце — сядзі ў хаце. Свіслач. A ў Лашы людзі нашы, як ухопяць, так i ўтопяць. Кунцаўшчына. A ў марцы, як у гарцы, удзень плюшчыць, a ўначэ трашчыць. Каменка. A ў Польшчы кожны хоча быць большы. Гродна. Аўчынная латка, як родная матка. Парэчча. Баба з возу — каню лягчэй. Стрэльчыкі. Баба i чорта змане. Асочнікі. Баба i чорта перахітрыць. Пракопавічы. Баба надвое варажыла. Гібулічы. Бабе дарога — ад печы да парога. Старая Дубавая. Бабёр-дабёр, толькі адна бабрыха кепска. Кунцаўшчына. Бабу не мужык б'е, а язык. Машталеры. Багатаму бедны не сябра. Бандары. Багатаму па смерць пасылаць. Віцькі. Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца. Прывалка. Багач: кідай рагач, бяры сявенку i сей памаленьку. Рагачы. Бацька калёснага скрыпу баяўса, а сын у музыканты падаўса. Гродна. Бачыць вока далёка, а розум яшчэ далей. Бакуны. Баязліваму i корч — мядзведзь. Абухава. Баяліса не цівуна, а яго бізуна. Круглікі. Без каляктыву жыццё нешчасліва. Грандзічы. Без кораня i палын не расце. Круглікі. Без прычыны галава не баліць. Сабаляны. Без чорта балота не бывае. Забагонікі. Без хлеба няма абеда. Гліняны. Біся, сварыся, а свайго берага дзяржыся. Рыдзелі. Бітком набіто. Каўпакі. Біцца як рыба аб лёд. Кулёўцы. Бог да бог, ды сам не будзь плох. Капцёўка. Бога хвалі i чорта не гняві. Цыдовічы. Бог даў, бог i ўзяў. Гожа. Бог за адну жонку, а я за другую. Гродна. Бойся бога, а чорта шануй. Рыбніца. Бог сцярог, што з сястрою не лёг. Батароўка
7 👁