УСТОЙЛІВЫЯ ВЫСЛОЎІ Абое рабое. Хамякі. Абы балото, a чорт знойдзецца. Верцялішкі. Абы грошы — будзеш харошы. Кунцаўшчына. Абы дзень да вечара. Рыдзелі. Шыто-крыто. Лаша. Абяцанкі — цацанкі, а дурному радасць. Балічы. Ад бяссонніцы працай лечацца. Абухава. Адвага i гарады бярэ.Тродна. Аддай рукамі, хадзі нагамі. Стрэльчыкі. Ад дрэннага семя не жджы добрага племя. Свіслач. Адклад не йдзе ў лад. Грандзічы. Адна галава разумна, а дзве разумней. Караневічы. Адна бяда не ходзіць, а за сабой другую водзіць. Круглікі. Адна дурная гаўца ўсё стадо збунтуе. Хамякі. Адна ластаўка вясны не чыніць. Гродна. Аднаму шчасце ракою плыве, a другі ў няшчасці век жыве. Гліняны. Адно i то неладно. Гродна. Адну бяду перабудзеш, та дзесяць прыбудзе. Рагачы. Ад пят да галавы. Кунцаўшчына. Ад перабірачкі дастанеш балячкі. Стрэльчыкі. Ад работы i коні здыхаюць. Лаша. Адумаўся Гаўрыла, як паўстрахі згарэла. Свіслач. Адным гарэхам дзеляцца. Бяляны. Адзін з'еш вала — адна хвала. Парэчча. Адзін з сошкай, a сямёра з ложкай. Кунцаўшчына. Адзін ў Міры, другі — у Сібіры, а ты ў нас. Свіслач. А кадук я го ведае. Бакуны. Альбо грай, альбо грошы аддай. Рагачы. А мы людзі цёмныя, нам абы грошы i харч харошы. Гібулічы. Ані ўзяць, ані ўцяць. Лікоўка. Ані гу-гу! Белева. А наша Сора та шые, та пора. Квасоўка. Апошняя ў папа жонка. Круглікі
3 👁