Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
тару, кажуць, памагаюць, як хто носіць на шыі, ад горла, ад зобу. Гожа. Яр м. Яр, роў, канава. За ярамі — та роўна з валамі, а як прышла сюды, та роўна з намі /прыказка/. Літвінкі. Ярапла'н м. Самалёт. Пры паляках яраплан раз быў сеў на адрыну, стрэху праламаў, я сам бачыў. Рудавіцы. Ярмо' н. 1. Ярмо, прыстасаванне для запрагання рагатай жывёлы.У тую вайну, помню, вала нават у анцілерыі былі, запрагуць іх ў ярмо, i яны пушкі цягалі. Кунцаўшчына. 2. Перан.: няволя, прыгнёт. Толькі тады адно ярмо скінулі, а тут другое — немяц. Скідаль. Ярмо'лка ж. Невялікая круглая шапка, якую некалі насілі старыя яўрэі. Ярмолю, відаць, самы шылі, бо нідзе іх ні прадавалі, яны былі чорныя, з маленькім казырком. Жытародзь. Я'ры прым. Заўзяты, неўтаймоўны, нястрымны, люты. Ён с тых ярых багамолаў, што вечна ў касцелі прападаюць. Баранава. Я'ры прым. У значэнні: падкі да жанчын. Ён i ў маладосці быў яры да кабет, a ціпер, пат старасць, i зусім здурэў. Копанікі. Ярына' ж. Ярына, збожжа, якое высяваецца вясной. Ярына дзісь зусім слабая, па прыгорках пажаўцела, мусі ат холаду. Віцькі. Я'сек м. Невялікая дэкаратыўная падушачка. Я сама вышывала гэты ясек, яшчэ трэбо два такіх на другую каналу. Лойкі. Ясё'нка i асёнка ж. Дэмісезоннае паліто. Даўней у ясёнках тулькі панэ хадзілі, хто там з нас іх меў. Рацічы. Яску'лка ж. Ластаўка. Ядна яскулка вёсны ні зробіць /прымаўка/. Кузьмічы. Відаць, заўтро пагоды ні будзе, бо яскулкі натто ніско лятаюць. Батароўка. Я'сна мн. Дзясны, дзёсны. Асталіса карэня ў яснах i пабальваюць, як тулькі прастыну. Лікоўка. Я'тка ж. Мясная лаўка, палатка па продажу мяса i вырабаў з яго. Зойдзеш, бывало, у ятку, та гэты свінабой каля цібе, як можа, круціцца, кап тулькі што купіў. Гродна. Яці'ца ж., мн. Аўсянік, крылатае насякомае, якое жыве некалькі дзён. Яціцу вельмі любіць рыба, наядаецца так, што аж пэнкая. Яе любяць птушкі, нават лятучыя мышы. Пагараны. Яцьвя'гі мн., м. Назва жыхароў вёскі Яцвезь у Васілевіцкім сельсавеце. Як немяц быў, та яцьвягаў, кажуць, много вывез i мусі пастраляў. Сіневічы. Ячме'ніско н. Поле, на якім рос ячмень. Як пажнуць, так ячменіско стараешса жывей згараць, каб доўго ні ляжало. Бакуны. Ячме'нішча н. Тое, што i ячменіско. Мы гэтай восеню каровы на ячменішчы пасвілі, там файная канюшына была. Баброўнікі. Ячме'нка ж. Ячная салома. Ячменку добро каровам даваць, ні трэбо i сена. Лаша. Ячме'нь м. Ячмень, гнойнае запаленне павек вачэй. Нешто гэту весну ячмень прычапіўсо да хлопца, толькі адзін прайшоў, як зноў бачу, веко чырвонае. Капцёўка. Ячэ'йка ж. Ячэя, паглыбленне ў пчаліных сотах. Трэбо гэту рамку замяніць, бачыш, колькі трутнёвых ячэяк панастроілі. Сыпаная Тара. Я'шчарыца ж. Яшчарка. Яшчарыца ні кусаецца, я яе нават за пазухай насіў, нічуць ні баяўсо. Лаша. Я'шчык м. Паштовая скрынка. На, будзеш ісці каля канторы — кінь у яшчык пісьмо, ні забудзь. Круглікі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ярмолка, ятка, яцьвягі, яціца, ячменка, ячменішча, ячэйка, іпрыказкаі, іпрымаўкаі
4 👁
 ◀  / 329  ▶