Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
дзе такому пару падбярэш. Рыбніца. Пшаніца як дунай, вуж ні пралезя. Пяслі. Як дуб — моцны, высокі, стройны, здаровы. Мужчына як дуб, ніяка хвароба да яго ні прыстае. Прывалка. Як дым — высокі, густы, буйны i гд. Лес падняўсо як дым. Ліхачы. Як дзяркач — пра таго, хто задзірысты, супярэчлівы па характеру. Праціўны чалавек, як дзяркач: слова ні дасць сказаць, так i рэжа. Свіслач. Як звон — вельмі добры, высокай якасці, з добрага матэрыялу. Алесь хату выстраіў, як звон глядзіцца. Баброўнікі. Як зэ'гер — выверены, адладжаны, падагнаны, дасканалы, як гадзіннік. У яго гаспадарка як зэгер, усё да рук даведзена. Круглікі. Як кветка — прыгажуня. Гэля наша як кветка, чысто маці. Жукевічы. Як лён — пра прыгожую дзяўчыну. Яся наша як лён, сватоў — ні адбіцца, усе едуць i едуць. Баранавічы. Як лес — густы, высокі, урадлівы, багаты. Жыто за гумнамі як лес, сярпом ні зрэжаш. Гарны. Як мае быць — як належыць, як павінна быць. Я з ім разлічыўсо як мае быць, ні пакрыўдзіў. Лаша. Як маскаль — пра здаровую, энергічную, прадпрымальную жанчыну. Баба як маскаль, усюды дойдзе, даб'ецца сваго. Сухая Даліна. Як пасвісцёл — худы i высокі. Хлопец яе як пасвісцёл: вырас пад небо, а дурны як трэбо. Карозічы. Як хмара — густы, высокі, урадлівы, багаты. Жыто як хмара, заяц ні праб'ецца. Баранава. Як шклянка — адладжаны, добра арганізаваны, добраўпарадкаваны. Гаспадарка як шклянка, чаго тулькі тут німа. Батароўка. Які' займ. Які. Якім чалавекам да вайны ён быў, ніхто ні ведае. Гібулічы. Якім макарам — якім чынам. Якім макарам ён сюды ўлез i хто яму дазволіў — ні ведаю. Горніца. Які'йсьці займ. Якісьці, нейкі. Да іх якійсьці сабака прыбіўсо, ніяк ні аджануць. Гродна. Які-ко'львек займ. Які-небудзь. Можа для яе i знойдзецца які-кольвек чалавек, ашчэ ні старая. Круглікі. Які'ясьці прын. Каля, прыкладна. У гэтым мяшку засталосо якіясьці пудоў два жыта, ні больш. Гродна. Яко'сь прысл. Неяк, нейк. Якось да вас ні выпадав заяжджаць, далёко. Хліставічы. Якра'з прысл. Якраз, у самы раз. Боты падышлі на ногу якраз, ні завелькія. Ферма. Я'ксьці прысл. Неяк, чамусьці, чамусь. Яксьці ні хацеласо туды ехаць, як душа чула, што бяда будзе. Гродна. Ялаве'ц м. Ядлавец. Дзе ялавец рос, та ўсе гоўца пасвілі, нічого ні расло. Горніца. Я'лавіна ж. Цаліна. Зямля нічэпана, ялавіна, тут ні знаеш, як з плугам даступіцца да яе. Круглікі. Я'лавіца ж. Ялаўка, ялавіца /пра карову/. Ялавіца, хацеў на мясо здаць, але перадумаў, мо пабегае. Каўпакі. Я'лавічына ж. Ялавічына. Для старэйшых ялавічыну здаравей есці, як свініну, яна ні так шкодзіць. Караневічы. Я'лаўка ж. Ялаўка, маладая карова, якая яшчэ не цялілася. Яна ў нас ялаўка, ашчэ ні пабегала, нівядомо, калі тое малако ад яе будземо мець. Кашэўнікі. Я'лац м. Ялец, рыба сямейства карпавых. Ялцы як далі ў волак, та аш куль ні вытрымаў. Балічы. Яліна' ж. Яліна, елка. Яліна ты мая зялёная, старана ты мая, дый вясёлая /з нар. песні/. Свіслач. Я'мачка ж. Бочка на клубні. Як много ямачак на бульбіне, та i пад кальвам бульбы будзе много. Васілевічы. Я'міна ж. Яма. Адзін чалавек капаў яміну, а пан яму ды i кажа: «Дзень добры, Мікалаю", а ён: «Але, паночку, яміну капаю.» Лаша. Я'мнік м. Парода норных сабак; такса. У нас быў ямнік, такі на крывых ношках, лісу з нары так i выпра, дастане. Гродна. Ян м. Купалле, старажытнае славянскае свята ў ноч з 23 на 24 чэрвеня па ст.ст.; рэлігійнае свята 24 чэрвеня па ст.ст. Нігды ні забуду, як папаў раз на Яна на Нёман. Ён увесь аж зіхацеў ад агнёў, ат тых свечак, што дзяўчата пускалі з вянкамі на воду. Зарубічы. Янта'р м. Янтар, бурштын. Пацёркі з ян
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабецца, каровуі, песніі, прабецца, ялац, ямачка, яміна, іпра
2 👁
 ◀  / 329  ▶