Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Я'блыко н. Яблык. Яблыко ад яблыні далёко ні падая /прымаўка/. Жукевічы. Я'гада ж. Ягада. Ад ягадаў сыты ні будзеш, гэта дзецям толькі забава, ласункі. Дайлідкі. Чорныя ягады — чарніцы. У прошлым року гэтых чорных ягадаў было да хваробы, вёдрамі з лесу насілі. Іванаўцы. Чырвоныя ягады — суніцы. Дохтар казаў, што чырвоныя ягады самыя спажыўныя, але папробуў іх назбіраць. Салацце. Я'гаднік м. Ягаднік. Ягадніку много, a вось ягадаў чамусьці німа, рок, відаць, такі. Зарубічы. Ягі'нты мн. Назва жыхароў былой вёскі Ягінты ў Баранавіцкім сельсавеце. Ягінты — гэта бойкія людзі, яны нават паміж сабою ні ўжываліса. Пад'ятлы. Ягня'тко н. Ягнятка. Недзе ягнятко бляе, мусі адбіласо ад гавец. Кунцаўшына. Я'граст м. Агрэст, куставая садовая расліна. Яграст любіць чарназём, на нашым пяску ні хоча расці. Сіўкава. Яда' ж. Ежа. У нас велька дружына, аж дзесяць чалавек, адкуль ім яды настарчышса. Агароднікі. Ціпер яды ні бракуе, ні тое, што калісьці, хлеба i таго ні было. Каўпакі. Яда'км. Ядок. Ядакоў было много, кожны хацеў есці, але што ім дасі. Рудавіцы. Ядва'бны прым. Шаўковы /устар./. Да вайны мало ў каго былі ядвабныя cyкенкі, можа, толькі ў самых багатых. Эйсманты. Ядро'нка ж. Кароўка сямікрапінкавая; тое, што i божа кароўка. Ядронка бывае з чорнымі кропачкамі, жоўтымі, a бывае i з краснымі кропінкамі. Забагонікі. Ядро'ны прым. Ядроны, буйны, сочны. Глянь, жыто якое ядрона, a каласэ якія, аж да зямлі гнуцца. Батароўка. Яду'н м. Ядок. Рабіць, як той казаў, німа каму, a ядуноў — поўна хата, тулькі падавай. Баброўнікі. Яе'чко н. Яечка. Ціхо, дзетачка, ні плач, мама зараз яечко табе зварыць. Агароднікі. Яе'шня ж. Яечня. Ужэ чаго-чаго, а кап святам яешні ні было на стале, у нас такого ні бывало. Кавальцы. Яжэ'лі злучн. Каб, калі б. Яжэлі ні гарэлка, та людзі ніякай бяды ні ведалі б. Свіслач. Яздо'к м. Яздок, коннік. Які з яго яздок, калі кабылы баіцца. Вішнявец. 3 яго такі яздок: ашчэ ні сеў на каня, а ўжэ падае. Баяры. ЯзьГ мн. Невялікая запруда /гаць/ з лазы, абкладзеная дзёрнам. Помню, збярэмсо, перагародзім рэчку язамі i купаемсо сабе, сколькі хочам, рыбу рукамі ловім. Малыя Кавалічы. ЯзьГк м. Язык. Глянь, высуня язык i падрочваецца, як малы які. Каўпакі. Трымаць язык за зубамі — не гаварыць лішняга, захоўваць тайну. Ты ў міне глядзі, трымай язык за зубамі, нікому ні пісьні. Лаша. Языка'сты прым. Языкасты, языкаты. Хлопцы ў нас языкастыя, з імі сам чорт ні зорэшацца. Карозічы. Язьмі'н м. Язмі'н. Чамусьці пчолы на язьмін ні сядаюць, а так добро пахня. Пяслі. Яйбо'гу выкл. Далібог, дальбог, праўда, сапраўды, на самай справе. Яйбогу, с хаты паганю яго, як ні кіне гэтай дурной сваей прывычкі. Сухмяні. Яйцэ' н. Яйцо, яйка. Ашчэ кураня ў яйцэ, а ўжэ курыцу вучыць /выслоўе/. Яскевічы. Якзлуч. Як. Як баба захоча, та i мёртвы зарагоча /прымаўка/. Каўпакі. Як аглобля — высокі, высокарослы. Баба як аглобля, а мужык маленькі — во дзе пара падабраласа. Рацічы. Як віціна — прыгожая, стройная дзяўчына. Дзеўка, як віціна, любо паглядзець. Літвінкі. Як вярба — Стройная /жанчына/. Дзеўка была, як вярба, а ціпер што з яе сталасо! Клінчаны. Як дунай — пра ўсё, што выклікае захапленне прыгажосцю, ростам, багаццем i г.д. Паглядзеце, хлопяц, як дунай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збрэшацца, падятлы, ядакм, яешня, язмін, івыслоўеі, ігацьі, іжанчынаі, іпрымаўкаі, іустар
14 👁
 ◀  / 329  ▶