Эвакуа'цыя ж. Эвакуацыя. Ён, кажуць, у эвакуацыі быў, пад немца ні папаў. Грандзічы. Экано'мія ж. Ашчаднае расходаванне. У іх ніякай эканоміі німа; як есць, та кажды дзень свято. Сіўкава. Экаэ'фія ж. Касцельная служба па памершаму. Учора далі на экаэфію па нібошчыку-тату, крэўныя прыедуць. Лойкі. Э'кспрас м. Экспарт. Мая кабыла файна была, пашла на экспрас, за граніцу. Зарубічы Эскава'тар м. Экскаватар. Ля, эскаватар прыехаў, мусі будзя нешто капаць. Русота. Эле'ктрык м. Электры к. Учора да нас электрык прыходзіў, нетто папраўляў. Сонічы Эле'ктрыка ж. Электрычнасць. Ціпер i на гуліцы відно, усюды электрыка гарыць. Вялікая Альшанка. Эле'пстрыка ж. Электрычнасць, электрычнае святло. Элепстрыку пагасі, трэбо дзецям спаць лажыцца. Круглікі. Эліва'тар м. Эляватар, зернясховішча. Гэта ш трэбо, цэлы дзень прастаялі, пакуль збожа на эліватар здалі. Свіслач. Э'мка ж. Гатунак бульбы, якую сяляне садзілі ў Заходняй Беларусі. У другіх была эмка, a ў нас яе ні было, чырвону садзілі. Каленікі. Эта'пам прысл. Прымусам, пад канвоем, па этапу. Казюка паліцыя даставіла да Зарубіч этапам, ён тады, можно сказаць, хлопчыкам яшчэ быў. Кавалічы. Эшало'н м. Эталон, чыгуначны caстаў. Як аб'явілі тады мабілізацыю, та я ў першы эталон папаў, адразу на фронт. M. Парэчча. Юбіле'й м. Юбілей. Нідаўно юбілей Антасёў адзначалі, 80 рок стукнуло, але яшчэ добро трымаецца. Малая Жорнаўка. Ю'да м. Юда, здраднік. Hi вер гэтаму Юду, ён ні аднаго немцам прадаў. Гродна. Юр м. Перыяд палавой узбуджанасці. Юр некі на яго надышоў, yce недзе бяжыць, каб ён бегаў на вяроўцы. Старая Руда. Юргі'ня ж. Вяргіня. Я натто люблю юргіні, як цвітуць, хаця яны i ні пахнуць зусім. Скамарошкі. Юро'к м. Прылада для наматвання ніцей у выглядзе кароткай палачкі з дзіркай, праз якую праходзіць нітка. Юрок — гэта, кап пальцы ніткай ні парэзаць, бо нітак много прыходзіласо матаць. Рацічы. Юр'я м. Рэлігійнае свята 23 красавіка па ст.ст.. Два Юр'і ды абодва дурні, адзін халодны, другі галодны /прымаўка/. Баранава. На Юр'я, кажуць, слонца іграе, скача. Копанікі. Ю'ська ж. Свіння /дзіцяч. слова/. Я пайду юськам есці даваць, а ты паглядзі ў акенца, як яны будуць амаць. Грыўкі. Юсь-юсь! Вокліч, якім падзываюць свіней. Юсь-юсь-юсь! Свінькі, хадзеця ў хлеў. Капцёўка. Ю'ха ж. Кроў /груб./. Як даўсо носам, так юха i пайшла, ні маглі ўтаймаваць. Шэмбелеўцы. КУхгм. Спецыяльна вырабленая i дублёная скура. Юхт моцны быў, якзробіш юхгавыя боты, та зносу ім німа. Сухая Даліна. Ю'шка ж. Юшка, крышка для закрывания коміна. Зачыні юшку, каб цяпло c печы ні выцягвало. Лікоўка. Ю'шка ж. 1. Страва, прыгатаваная з хлеба, свіной крыві i хлебнага квасу. Я юшку любіў i ціпер еў бы, кап хто зварыў ды даў. Жукевічы. 2. Кроў /груб./ Спусціў юшку, ціпер будзя ведаць, як другі раз лезці. Адэльск
Дадатковыя словы
абявілі, словаі, эканомія, экаэфія, элепстрыка, эшалон, юргіня, юря, юрі, ігруб, ідзіцяч, іпрымаўкаі
2 👁