ралома косці. Косць мусі зрасласа, бо дохтар сказаў, што заўтро шыну будзе здымаць. Грандзічы. Шынк м. Шынок, карчма. Як які багаты яўрэй, та шынк трымаў i з гэтаго жыў, а як бедны — та возчыкам быў. Азёры. Шынкава'ць незак. Шаткаваць, крышыць капусту на засол. Бочку вымыла, заўтро капусту будзямо шынкаваць. Калбасіна. Ш ынка'р м. Шынкар, карчмар. Шынкар ведаў людзей ва ўсёй акрузі, ведаў, як хто жыве, што мая. Бакуны. Шынка'рачка ж. Дачка шынкара. Ён ідзе да шынкарачкі, ідзе i ні каецца /з нар. песні/. Лаша. Шынка'рка ж. Шынкарка, жонка шынкара. У нідзелю,яклюдзей наб'еццаў карчму, та дзе тут адзін шынкар справіцца, памагала яму шынкарка. Лікоўка. Шыплюке' мн. Шыплюк м. 1. Недаразвітыя пярынкі ў выглядзе шпілек, якія застаюцца на забітай птушцы пасля яе скубання. Здаецца, i стараласа добро скубаць курыцу, a бачыш, колькі шыплюкоў засталосо. Круглікі. 2. Збітая ў камякі воўна. А гэта што за праява: уся воўна ў адных шыплюках, машына ні зможа часаць, прыдзецца рукамі. Свіслач. Шыпля'віць незак. Шапялявіць, шапялява гаварыць. Ён з маленства ў міне шыплявіць, нічого ні зробіш. Баранава. Шыпту'х м. Порхаўка, шарападобны грыб. Ты бачыш, як пасля дажджу шыптухе з зямлі павылазілі, колькі іх? Дзекалавічы. Шыпу'ліцца незак. Гэта ні сабака, што ў буду шыпуліцца, як чалавека ўбачыць. Луцкаўляны. ІДІыпу'ль м. 1. Трэ'ска. Запалі вось гэты шыпуль ды пасвяці, а то нічого ні бачу. Кавалічы. 2. Перан.: той, хто ў час касьбы стараўся непрыкметна прыкасіць сабе травы ў суседа /лаянк./. У нас аднаго шыпулём празвалі, бо ён так i шыпуліўсо, кап хоць трошкі чужого захапіць, прыкасіць. Сухая Даліна. Шыпшы'на ж. Шыпшына. Шыпшына натта ш цвіце харашэ, але я ні бачыў, каб на яе пчолы сядалі, мёд бралі. Баброўнікі. Шыпшы'ннік м. Кусты шыпшыны. Праз гэты шыпшыннік, брат, ні пралезяш, паабдзіраяшса, ляпей абыдзі. Чэхаўшчына. Ш ы'ршы прым. Шырэйшы. У гэтым месцы, здаецца, Нёман шыршы, давай падавайса ўправо. Славічы. ШырьГга ж. Тоўсты i доўгі кол, замацаваны паміж бярвеннямі, які служыць для тармажэння ці затрымання плыта. Шырыгі рабілі з моцнаго дзерава, з бярозы або дуба, кап пад напорам ні зламаліса. Селюкі. Шыры'ндзіць незак. Жартаваць, кпіць. Нідавярак, прышоў у хату i давай шырындзіць, пакуль дзед ні выгнаў. Гродна. Шы'тка ж. ІІІыцік, маленькі чарвячок, які жыве на дне рэчак, вакол сябе будуе домік-трубачку i ў ёй жыве. Валерык мой рыбу лапае толькі на шытку i добро лапаецца. Рацічы. Шыто-кры'то прысл. Без агалоскі. Маўчы, нікому ні кажы, хай будзе шыто-крыто. Няцечы. Ш ыхава'ць незак. Шанцаваць. Яму з маленства шыхуе, ніякай бяды ні хваробы ні ведаў. Жытародзь. Ш ы'шка ж. Сорт бульбы, якую сяляне садзілі да вайны. Шышка — такая бульба некалі была, нівелька, мела много ачок. Сапоцкін. Шэ'йгец м. Хлопчык гадоў 10-ці /жарт./. Гэта чый шэйгец каля вазоў круціцца, нечаго шукая. Індура. Шэ'лег м. У выразе: ні на шэлег — ні крышку, ні кроплі праўды.У яго праўды ні на шэлег, ён усе круціць, шукае дурнейшых за сібе. Путна. Шэ'льма ж. Дурасліўка, свавольніца, гарэза /лаянк./. Ты дзе гэта, шэльма, цэлы дзень прападала, дзіця адно ў хаці пакінула. Табала. Шэржап-пшэ-пшэ! Выкл. Вокліч, якім падзываюць кароў. Шэржап-пшэ-пшэпшэ! Шэржап-пшэ-пшэ-пшэ! Хадзі ў хлеў. Кунцаўшчына. Шэ'рхнуць незак. Падмярзаць, цвярдзець пад марозам. Зямля стала шэрхнуць, зараз можно будзя ехаць, відаць, добро падмерзне. Сухая Даліна
Дадатковыя словы
набеццаў, песніі, трэска, шынкарачка, шытка, ыхаваць, ідіыпуль, іжарт, ілаянк
5 👁