Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Шчарбе'ль м. Пра таго, у каго не хапае зубоў у роце. Ён ад роду шчарбель, пярэднія зубы ні выраслі, так ходзіць. Кругляны. Шчарбі'на ж. Шчарбіна, пустата на месцы адсутных зубоў. Уставіў бы сабе пярэднія зубы, а то ходзіш с шчарбінай, гаварыць добро ні можаш. Чэхаўшчына. Шчару'біна ж. Шчыліна, трэшчына. Шчарубіна зрабіласа ў фундаманце, пэўно, вада яго падмыла. Лікоўка. Шчаці'на ж. Шчацінне, шчэць. Шчаціна дораго некалі плаціласа, адна шчацінка каштавала грош, шаўцэ куплялі. Індура. Шчу'біцца зак. Задрацца, пачаць бойку, сварку. Забяры яго, а то i зноў могуць шчубіцца, ім гэта ні ўпершыню. Струбка. Шчу'паць незак. Мацаць, шчупаць. У нас аднаго курашчупам празываюць, бо ён курэй шчупае, глядзіць, катора курыца з яйцом. Рудавіцы. Шчур м. Пацук. Ціпер гэтых шчуроў усюды развялосо, рады німа, у міне адзежу пагрызлі. Грандзічы. Шчы'каўка ж. Ікаўка, іканне. Хвароба на яе, нека шчыкаўка на дзіця напала, мусі змерзло. Лікоўка. Шчы'каць незак. Ікаць. Ты што i зноў пачаў шчыкаць, на малака гарачаго напіса, мо пройдзя. Гарны. Шчы'ліна ж. Шчыліна. Адрыну нідаўно паставілі, ашчэ добро сцены ні аселі, бачыш, якія шчыліны. Рацічы. Шчыме'ць незак. Шчымець, балець, ныць. У грудзях стало чамусьці шчымець, мусі сэрца здае. Міцкевічы. Шчыпярэ'мн. Зялёныя парасткі цыбулі. Пасадзіла трошкі цыбулі, яна ўжэ ні вырасце, але хай будзя на шчыпярэ. Ласосна. Ш чы'ры прым. 1. Шчыры, адкрыты, праўдзівы. Што i казаць, шчыры чалавек быў, стараўсо кожнаму памагчы ў бядзе. Зялёная. 2. Баравік, белы грыб. Наша мама як пойдзя ў Бракаво, так i прывалачэ поўны прыпол адных шчырых. Свіслач. Шчыт м. Франтон, верхняя частка фасада будынка. Як прыехалі з бежанства, та ніякіх дошчак ні было, шчытэ завешвалі паркамі. Пагараны. Шчэ'бель м. Шчэбень, каменны друз. Шчебелю панавозілі, мусі дарогу будуць строіць. Бакуны. Шчэ'бень м. Шчэбень, каменны друз. 3 жарнавого камяня шчэбень ні палучыцца, a тулькі мял, парашок адзін. Зарубічы. Ш ыбава'ць незак. Шыбаваць, шпарка ісці, рухацца. Ужэ даволі позно, трэбо дахаты шыбаваць, пакуль відно. Кунцаўшчына. Ты гэта куды шыбуеш, спяшаесса? Лаша. Ш ы'бар м. Шыбер, прыстасаванне ў выглядзе засаўкі для закрывания коміна. Глядзі, мо дзе зарано шыбар закрыла, каб які чад ні быў. Каменка. Ш ы'дзіць незак. Насміхацца, здзекліва смяяцца. Hi трэбо шыдзіць ca старого чалавека, бо i сам будаеш старым. Занявічы. Ты што з яго шыдзіш? Талочкі. Шыдэ'лка ж. Вялікая шарсцяная хустка. Як халадно стане, та шыдэлкай закруцішса i вецер цібе ні прадуе. Пыра. Шы'йка ж. Верхняя вуз кая частка бутэлькі, пасуды. Поўнай бутэлькі ніхто ні налівая, a тулькі па шыйку. Каменка. Шык м. Шык, паказная роскаш, франтаватасць. Ён заўсёды любіў хадзіць c шыкам, хоць i бедны быў. Саломенка. Вось гэтыя шыкі нас i згубілі, давялі да ручкі. Рацічы. Шыкава'цца незак. Рыхтацца.Ужэлюдзі да свята пачалі шыкавацца, трэбо i нам што рабіць, хоць хату пабяліць. Старая Дубавая. Ш ыкава'ць незак. Рыхтаваць. Дачка замуж ідзе, а ты, бацьку, скрабі патыліцу, шыкуй грошы на вяселе. Жытародзь. Ш ы'каць незак. Траціць без патрэбы грошы. Hi трэбо было грошай так шыкаць, a расшыкаў, та ціпер ідзі пазычай. Грыўкі. Шы'на ж. 1. Металічная або гумовая накладка, якая нацягваецца на вобад кола. Кап шына моцно трымаласа на калясе, та каваль яе ў гарне награвае, a тады ўжэ насаджвае на обад. Зарыца. 2. Цвёрдая накладка на месцы пе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

шчыпярэмн, шчэбель, шыйка, ыкаваць
1 👁
 ◀  / 329  ▶