Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Шу'пля ж. Яйка, пабітае ў час велікодных гульняў. Як моцна яйцэ пападзецца, та поўныя кішане шупляў навыбіваяш. Лікоўка. Шупля'к м. Toe, што i шупля. Паглядзі, Іван, колькі я шуплякоў навыбіваў. Ліхачы Шурмава'ць незак. Шукаць, утвараючы ўсюды беспарадак. Перастань шурмаваць, усероўна нічога ні знойдзеш. Палаткова. Што ты тут шурмуеш, што табе трэбо? Навасёлкі. Шурпа'ты прым. Шурпаты, няроўны. Ад гэтай работы во якія шурпатыя рукі парабіліса, аж брытко глядзець. Кашэўнікі. Шу'рцы мн., м. Свавольнікі, гарэзы, дурасліўцы /пра дзяцей, жарт./. За цэлы дзень мне гэтыя шурцы голаў адурылі, але куды ад іх падзенешса. Адэльск. А гэта чые тут шурцы бегаюць, крычаць пад акном? Сапоцкін. Шуршэ'ць незак. Шамацець, шоргаць. Першы мароз як выпаў, так трава i пачала шуршэць пад нагамі, як ідзеш. Зарыца. Шу'фля ж. 1. Шуфель, саўковая рыдлёўка. Ашчэ шуфлю пяску ў раствор паткінь, а то занатто рэткі. Пракопавічы. 2. Пабітае яйцо ў час велікодных гульняў. У міне цэлых яец ні засталосо, адны шуфлі, yce папрабіваў. Прыгодзічы. Глядзі, колькі ў міне шуфляў, поўныя кішане налажыў. Азёры. Шуфлява'ць незак. Пералапачваць, перамешваць. Жыто давай будзямо шуфляваць, каб ні спрэло, сырое зусім. Лаша. 2. Перан.: ашукваць, махляваць. Калі праўду сказа ць, ні шуфляваць з малаком, та дзе тут яго аддасі. Баранавічы. Шчабята'ць незак. Шчабятаць. Вечарам салавейкі як пачнуць шчабятаць, та i спаць ні хочацца, здаецца, сядзеў бы ўсю ноч i слухаў. Рудавіцы. Шчаве'й м. Шчаўе. У нас шчавей на балоці рос, пайду пад вечар i назбіраю, колькі трэбо на дзень. Асташа. Шчадзё'р м. Шчадрэц; у народных абрадах вечар перад Новым годам. У шчадзёр хпопцу ні можно было ехаць да дзеўчыны ў сваты, казалi: «Хто прыедзя ў сваты шчадрамі, та пойдзя віхрамі». Селюкі. Шчадрава'ць незак. Хадзіць у ноч перад Новым годам па дварах з віншавальнымі песнямі. У нас i ціпер нікаторыя хлопцы жартам ідуць па хатах шчадраваць, сміюцца. Селюкі. Шчадрэ'мн.Тыя, хтоходзіць на шчадрэц з віншавальнымі песнямі; шчадруюць. Шчадрэ ўвойдуць у хату i пытаюцца: "Хто ў дома?" — "Пан гаспадар жыто сее." — "3 каласочка — жыта бочка, а з дугого — жыта много.» Клачкі. Шчака' ж. Шчака. Здаецца, i ні так зуб балеў, а паглядзі, як шчоку разнясло, спухла. Пышкі. Шчалба'н м. Пстрычка. Давайце, хлопцы, гуляць на шчалбанэ, хто каму больш шчалбаноў надае. Гродна. Шчалу'біна ж. Шчыліна. Шчалубіна, мусі, у дне бочкі, капуста пацякла, змарнуецца. Кавалічы. Шчамі'ць незак. 1. Балець, ныць. Нешто сэрца шчаміць, неку беду чуе. Бычкі. 2. Ціснуць. Боты добрыя сабе купіў, але ў адным пальцы шчаміць, ні магу хадзіць. Баранава. Шчанё' н. Шчаня. Малы сабачка да здыхаты шчанё /прымаўка/. Свіслач. Ён да нас шчанём прыбіўсо, а ціпер, бачыш, які сабака вырас. Хамякі. Шчаню'к м. 1. Шчаня. Гэта ні шчанюк, а ўжэ стары сабака, можа пакусаць. Гліняны. 2. Перан.: хлопчык-падлетак /лаянк./. Гэты шчанюк старэйшаму чалавеку ні дасць i слова сказаць. Каўпакі. Шчапа'ж. Трэскі. Як хату ставілі, та шчапы было навалам, маці ўсё лета ею варыла. Сухая Даліна. Шчапі'цца зак. Задрацца; пачаць сварку, бойку. Абы за што так i зноў гатовы шчапіцца, адзін аднаму ні папусціць, ні ўступіць. Рагачы. ІІІчарба'ты прым. 1. Шчарбаты, вышчаролены, вызублены. Некі шчарбаты гаршчок прынёс, нашто ён мне патрэбны? Чэхаўшчына. 2. Бяззубы. Я тулькі ціпер i ўбачыў, што ты шчарбаты стаў, зубоў ні маяш. Аленічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

чарблены, шчадрэмн, шчапаж, ілаянк, іпра, іпрымаўкаі, ііічарбаты
2 👁
 ◀  / 329  ▶