ня дзвярэй. Штаба ціпер рэтко ў каго есць, гэта як коней кралі, та дзверы на штабы бралі. Лугавая. Шта'бель м. Штабель. Давайце дошкі складзем у штабель, хай падсохнуць, a тады будзямо габляваць. Грандзічы. Штама'йза ж. Стамеска. У міне штамайзы ўсялякія есць, нават адну круглую маю. Свіслач. Што-ко'львек займ. Што-небудзь. Хоць што-кольвек даў бы гэтаму чалавеку, хай ішоў бы сабе з Богам. Шчачынова. Што-кольвечы займ. Што-небудзь. Кап што-кольвечы гэта лякарство яму памагло, а то нічого, ашчэ горш стало. Жытаўшчына. Штосі'лы прысл. 3 усёй сілы. Відаць, яму натто ж балело, 6o крычаў штосілы, як галава магла знясці. Рагачы. Штоф м. Старая мера колькасці вадкасці, роўная 1/10 вядра. Штоф мае два паўштофа, гэта значыць: аж дзве бутэлькі. Клачкі. Шту'ка ж. Бервяно. Як добра дзераво, та больш адной штукі на воз ні возьмяш, я больш нігды ні браў. Пяслі. Штукава'ць незак. 3 некалькіх кускоў рабіць адно цэлае; падоўжваць, даточваць. Штукаваў, штукаваў, ледво неяк зрабіў, матэрыялу малавато было. Кругл ікі. Ш тупо'рыць незак. Стопарыць, закліноўваць. Калясо ў возі штупорыць, хоць бы як да хаты даехаць. Рацічы. Шту'рхаць незак. Штурхаць, пхаць. Я думаў што спіць, давай яго штурхаць, а ён —ані паварухнуўсо, як ляжаў, так i ляжыць. Некрашы. Шты'бало н. Дзіця, якое толькі пачало хадзіць /жарт./. А мае ш ты маленькае штыбало, ідзі ножкамі, тулькі ні ўпадзі. Кунцаўшчына. Ш ты'баць незак. Спрабаваць хадзіць, няўмела хадзіць /пра дзяцей/. Колік наш паволі пачынае штыбаць, на ношках трымаецца, але доўго ні можа. Лаша. Шты'бно прысл. Цвёрда, упэўнена. Хоць ён i даволі стары, але на нагах трымаецца ашчэ штыбно, ходзіць бес кія. Лікоўка. Штымава'ць незак. Адпавядаць, стасавацца, быць у суладнасці. Нешто, брат, у цібе зусім ні штымуе, трэбо ашчэ гэты край падпілаваць. Дзекалавічы. Шты'рбаць незак. Штурхаць, пароць, калоць. Чарвяка пачні штырбаць, та i той раззлуецца, ні тулькі сабака. Баранава. Шты'рхаць незак. Штурхаць, трывожыць. Нашто яго штырхаць, ён i сам устане, ведае, што дзісь рабочы дзень. Рацічы. Шу'бянік м. Свавольнік, дураслівец, разбойнік /жарт./. Гэтаго шубяніка ў хаці ні ўтрымаяш, як вырвецца, так i пашоў на рэчку. Навумавічы. Шу'гало н. Гушкалка, арэлі. Шугало зробім сабе на дзераві i давай шуга цца, аш пакуль хто ні пражане. Зарубічы. Шу'гаўка ж. Гушкалка, арэлі. Міне малого маці ні пускала на шугаўку, баяласа, каб ні ўпаў. Кунцаўшчына. Шу'гацца незак. Гайдацца. Як пачнем шугацца, та i сцямнее, а мы ўсе шугаямсо. Сухмяні. Шу'гаць незак. Гайдаць, гойдаць. Пакінь шугаць дзіця, бачыш, як баіцца, учапіласо ручкамі за вяроўку. Баброўнікі. Шу'ло н. Шула; адзін з бакавых слупоў у дзвярах адрыны. Шуло, мусі, зусім згніло, бачыш, як адна сцяна падаласа, перакасіласа. Хамякі. Шу'льман м. Старшы над плытагонамі. Во, шульман на чайцы едзя, плытэ будуць ісці. Дарашэвічы. Шу'лэф м. Яўрэйскі рынак. Ашчэ цёмно, a яўрэі на шулэф свой збяруцца, нешто гаргічуць. Гродна. Шуля'к м. Каршун, драпежная птушка. Нешто куры закрычалі i разбегліса, мо дзе шуляк нагнаў. Бычкі. Шу'ляр м. Ашуканец, махляр, жулік, прайдзісвет. Ого, гэтаго шуляра на акругу ўсе знаюць, ён ні аднаго абмануў, падвядзе i цібе. Кавалічы. Шумаве'не н. Шумавінне, накіп. Мясо, мусі, ні зусім свежае, бо шумавене пашло, ні ўспяваю апалонікам збіраць. Гродна
Дадатковыя словы
дзяцейі, штамайза, штукаваць, штымаваць, шугаўка, іжарт, іпра
1 👁