Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
лёхкі да хады, шпарыць як малады, з ім ні ззыдзешса. Белева. Дзе яна толькі навучыласа так шпарыць па-німецку? Капцёўка. Шпахлява'ць незак. Шпакляваць; замазваць спецыяльнай замазкай няроўнасці паверхні, трэшчыны. У тваей кватэры спачатку трэбо сцены шпахляваць, a тады ўжэ бяліць, так нічого ні будзя. Пракопавічы. Шпень м. Прылада ў выглядзе завостранага кіёчка для вязания снапоў. Пат шпень таксамо трэбо ўмець вязаць, у міне неяк добро ні палучаласо, перавёсла рваліса. Ліхачы. Шпікулява'ць незак. Спекуляваць. Прывыклі шпікуляваць i шпікулююць, a рабіць німа каму. Гарны. Шпіль м. Toe, што i шпень. У нас шпілём усе вязалі снапэ, як звяжаш, та ні развяжацца, кідай яго, як хочаш. Канчатка. Шпі'лька ж. 1. Шпілька, заколка для валос. У міне доўгія валасэ, та я шпількамі прыколваю, прыколяш — i ўжэ ў вочы ні лезуць. Лаша. 2. Кіёчак у церніцы для замацавання верхніка. Шпільку табе зрабіў з моцнаго дзерава, будзя трымаць, верхнік ні выскачыць. Бакуны. Шпіля'р м. Шыла /плоскае/. Шавец возьмя шпіляр, наколя, наколя дзірак у падэшве, а тады ўжэ забівая гвоздзі. Індура. Шпінгале'т м. Перан.: хлопчык-падростак /жарт./. Надаеў мне твой шпінгалет, усюды лезе, дзе можно i дзе ні можно. Зарубічы. А гэта чый тут шпінгалет круціцца, яму тут чо трэбо? Жытародзь. Шпі'нгаць незак. Ці'каць /пра гадзіннік/. Часэ ледво шпінгаюць, мусі стануць. Занявічы. Шпі'ндаль м. Toe, што i шпень. У Адалькаўшчыні снапэ вязалі пад шпіндаль, рукамі ніхто ні вязаў. Круглікі. Шпі'ндзель м. Свердзел. У міне свой шпіндзель быў, a ціпер ідзі пазычай, прасі, кап хто даў. Копанікі. Шпо'кнуць зак. Цмокнуць, пацалаваць. Дай я цібе, дзетка, шпокну ў шчочку i пойдзяш спацькі. Кунцаўшчына. Шпо'нка ж. 1. Запонка, засцёжка для манжэтаў сарочкі. Файныя шпонкі ўчора сабе купіў, а то ніякіх ужэ ні было. Балічы. 2. Кнопка /адзежная/. Як шпонкі ў плаці, та i хутко зашпіляць: раз, два — i зашпіліш. Дарашэвічы. Шпо'ны мн. Кіпцюры. Ого, наша кошка як выпусціць шпоны, та ніякі сабака ні патступіцца, гочы выдзяра. Рудавіцы. Шпуль м. Прылада ў выглядзе завостранага кіёчка для вязания снапоў. Я шпуль з ляшчыны заўсёды сабе рабіў, ён лёхкі такі i ім добро вязаць. Батароўка. Шпу'нда ж. Нізкая, тоўстая жанчына / груб./. 3 гэтай шпундай i ў людзі німа як паказацца, усе глядзяць, як на дзіво якое. Кунцаўшчына. Шпунт м. Шпонка, металічны клінок для замацоўвання дэталяў у машыне. Heшто калясэ ні круціцца, мусі, шпунт выпаў. Баяры. Шпургану'ць зак. Шпурнуць, кінуць, запусціць. Але ж i шпургануў камень; барані, Божа, у каго папаў — на месцы труп. Каменка. Шпурля'ць незак. Шпурляць, кідаць. Пакінь шпурляць каменя, ты мне ўсю рыбу перапалохаяш. Ласосна. ШпьГрка ж. Свіное сала. А мой ты галубок, дай цыганцы хоць трошкі шпыркі, я табе на руку паваражу. Лаша. ІІІпэк м. Свіное сала. Раз да нас прылез некі нямчурыско i кажа: "Матко, шпэк ё?", a маці яму:"Хваробу табе ў бок, a ні шпэк."Свіслач. Шпэ'кты мн. Аранжарэя, памяшканне для вырошчвання раслін. У Адалькаўшчыні былі свае шпэкты, агароднік там разводзіў розныя кветкі. Круглікі. Шру'ба ж. 1. Гайка. Myci, шруба заіржавела, аніяк ні аткручу, ключ ні бярэ. Баброўнікі. 2. Драўляная дэталь у калаўроце з вінтавой нарэзкай. Паткруці шрубу, а то шнур спадае, слапко нацягнуты. Лікоўка. Шрубста'к м. Ціскі. Паглядзі, які я шрупстак сабе прыдбаў, ціпер што хочаш магу зрабіць. Дзекалавічы. Шта'ба ж. Завала; прыстасаванне ў форме металічнага стрыжня для запіран
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гадзіннікі, цікаць, шпокнуць, шпургануць, шпінгаць, шрубстак, штаба, іадзежнаяі, іжарт, іплоскаеі, іпра
3 👁
 ◀  / 329  ▶