Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
вае, непаседлівае дзіця. Шмыга нека ні дзіця, адной мінюткі ні пасядзіць. Свіслач. Шмыгану'ць зак. Непрыкметна знікнуць, хутка ўцячы. Ніхто ні згледзеў, як ён шмыгануў с хаты, тулькі яго i бачылі. Луцкаўляны. Шмы'гаць незак. 1. Хадзіць часта тудысюды, у розных напрамках. Дзеці, ні трэбо так часто шмыгаць з надворку ў хату, бо холаду нанясеця. Каленікі. 2. Шумна ўцягваць носам паветра. I німа чаго тут шмыгаць носам, міне гэтым ні разжаліш. Лікоўка. Шмыгля'сты прым. Высокарослы i танклявы. Ля, які шмыглясты хлопяц стаіць i нешто ў тата пытаецца. Стральцы. Шмэльц м. Утыль-сыравіна. Старыя сама лёт ы спісалі, усе на шмэльц пашлі. Гродна. Шна'йда ж. Прылада ў кустарных цагельнях у выглядзе цыліндра для перамешвання гліны. Як я помню, та шнайду круцілі рукамі, a потым ужэ сталі коньмі круціць. Дзекалавічы. Шна'йдар м. Toe, што i шнайда. Міне паставілі да шнайдара, я гліну насыпаў, работа даволі цяжкая. Літвінкі. Шнар м. Шрам. У яго ўсё зажыло, тулькі адзін шнар на шчацэ застаўсо. Кругляны. Шнур м. Шнур, дэталь у калаўроце. Шнур нешто стаў спадаць, мусі калясэ ні так, як трэбо, ідзе. Капцёўка. Ш ны'рыць незак. Насіцца ў розных напрамках, вышукваючы што-небудзь. Такія, як ён, рабіць ні любяць, толькі шнырыць прывыклі, шукаюць лёхкаго хлеба. Абуховічы. Шнюр м. Шнур, дэталь у калаўроце. Як дзе называлі, a ў нас — шнюр, я сама яго з ніцей рабіла, як трэба было. Казіміроўка. Шнюрке'мн., шнюро'к м. Завяжы шнюрке у чаравіках, хай ні матляюцца па зямле. Бакуны. Шо'лам м. Шорах, шоргат, шастанне, шамаценне. У каморцы некі шолам, мусі нехто есць, чуеш, здаецца, ходзіць. Кунцаўшчына. Шо'па ж. 1. Вазоўня, паветка на чатырох слупах для вазоў. Укаці вое пат шопу, хай на дажджэ ні мокня. Зарубічы. 2. Доўгая павець для цэглы ў цагельным заводзе. Ніпаляную цэглу пат шопу клалі, каб дождж ні размыў. Дзекалавічы. Шо'пка ж. Трохсценная прыбудоўка пры адрыне для сячкарні, захоўвання сечкі i мякіны. Шопка ні ў кожнаго гаспадара была, нікаторыя сечку рэзалі ў адрыні. Дарашэвічы. Шо'плік м. Сявенька, сяўня. Hi хапіло аднаго шопліка гаўса, каб гоны дасеяць, трэбо ізноў ісці набіраць. Бандары. Шо'ркі мн. Дэталі ў шпульцы ў выглядзе сагнутых драцяных зубчыкаў, праз якія праходзіць нітка. У шоркі пальцаў ні сунь, а то абдзяруць. Лікоўка. Ш о'ры мн. Набедрыкі, набэдрыкі, набадры. Папраў шоры на кабылі, а то зусім набок з'ехалі. Брузгі. Шост м. Доўгая жэрдачка ў курнай хаце, на якую вешалі адзенне. Як ішлі спаць, та ўсю адзежу вешалі на шост, кап ні валяласа на зямле. Канчатка. Шош м. Шаша. Шош сліскі, нібяспечно ехаць, a яшчэ нікуты кань. Рацічы. Шпа'даль м. Лапата, рыдлёўка. Узяў бы шпадаль ды гарод кончыў бы капаць, пара цыбулю садзіць. Перстунь. Шпана7 ж. Хуліганы, жулікі /пра падросткаў, груб./. Тут тулькі адна шпана пазбіраласа, німа c кім гаварыць. Рагачы. Шпаню'к м. Жулікаваты хлопец, падлетак /лаянк./. Я гэтых шпанюкоў цярпець ні магу, так i круцяцца, каб якую шкоду зрабіць. Карозічы. Шпа'ра ж. 1. Трэшчына, расколіна. У сценах шпараў ні пазатыкаў, дзе тут будзе тое цяпло. Кулёўцы. 2. Прамежкавая прастора паміж пальцамі рукі. Воду прыгаршчамі ні наносіш, прас шпары выцяча, вазьмі ляпей кубак. Ласосна. Шпару'на ж. Трэшчына, расколіна. Узяў бы ды гэтыя шпаруны хоць глінай пазамазваў, i то выгляд быў бы інакшы. Баброўнікі. Шпа'рыць незак. Перан.: вельмі хутка штосьці рабіць. Ён чалавек патсу'хі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зехалі, патсухі, шмыгануць, шнюркемн, шнюрок, шопа, шпаруна, шпарыць, ілаянк, іпра
4 👁
 ◀  / 329  ▶