бо нацягаць, а ногу ў бот — шлыг, i ты хутко абуты. Балічы. Шлы'гацца незак. Совацца. Твае чаравікі мне не падыдуць, завелькія, ногі ў іх будуць шлыгацца. Баброўнікі. Шлэ'каць незак. Ісці кульгаючы, дыбаць. Ён быў зусім ні хадзіў, тулькі ціпер стаў на двор выходзіць, c кійком шлэкае. Лаша. Шлэ'ндаць незак. Бадзяцца, траціць час, сланяцца без справы. I хочацца яму шлэндаць у такую пагоду, гэта ш такая макрата, усё раскісло. Няцечы. Шлюб м. Шлюб, шлюбнае жыццё. Шлюб пат плотам, а вяселе — потым /прымаўка/. Пракопавічы. Шлю'мпарка ж. Прастытутка /лаянк./. Ой, шлюмпарка гэта, хто яе ні ведае, яна ўсюды пабывала. Гродна. Шлю'ха ж. Прастытутка /лаянк./. Што i казаць, шлюха гэта, с кім яна ні цягаласа, с кім ні жыла. Гродна. Шляг м. Беражок; аблямоўка ў тканіне, хустцы. Натта ш пекны шляг у гэтай хусцінцы, паглядзі, во які. Эйсманты. Шля'га ж. Шляга; прылада для трамбавання; дубіна з патоўшчаным канцом. Шлягай як даў па лёдзі, так рыба i вывернуласа ўверх жватом, заблішчала. Балічы. Шлямава'ць незак. Чысціць кішкі, рыхтаваць іх для вырабу каўбас. Кішке ў паршука зусім ні моцныя, німа як шлямаваць, рвуцца пад нажом. Карозічы. Шля'хнуць зак. Прапасці, загінуць. Пасля гэтых прымараскаў бульба можа зусім шляхнуць, бычыш, як пачарнела. Свіслач. Шля'хта ж. Дробнапамеснае дваранства. Што ціпер рабіць будзем, Панове шляхта, з чаго пачнем? Хліставічы. Шарачкова шляхта — збяднелае дробнапамеснае дваранства. Шарачкова шляхта ў Скрабляках, кажуць, жыла зусім бедна, зямлі мало было. Адэльск. Шля'хціц м. 1. Шляхціц, дробнапамесны дваранін, жыхар засценка. Шляхціц хоць абдзёрты, але гонар свой трымаў, быля c кім ні гаварыў. Літвінкі. 2. Хлясцік, паясок у вопратцы, прышыты ззаду. Шляхціц у бурцы адарваўсо, паглядзі: бэнтаяцца. Свіслач. Шляхціцмахціц — празыўка шляхты. Шляхціцмахціц кундаляў сын, ззеў гаўно — думаў, што сыр /выслоўе/. Балічы. Шляхцю'к м. Шляхціц-падлетак. Глядзі, некі модны шляхцюк прышоў на гуляне. Квасоўка. Шляя' ж. Шляя, частка конскай зоруі. У нас шлеяў ні было, гэта ў Адамавічах ці ў якіх Рацічах тулькі ездзілі ў шляях. Бакуны. Шма'гло прысл. Важка. Вазьмі лепей гэты цэп, ён шмагло б'е, добро ім малаціць. Рагачы. Шма'глы прым. Важкі, гнуткі, пругкі. На, вазьмі гэты дубец, шмаглы, добро будзя кабылу паганяць. Горніца. Шма'лец м. Шмалец, гусіны тлушч. Во, паглядзі, сколькі шмальцу з гускі натапіла, цэлу міску. Верхнія Пагараны. Шмараві'дло н. Каламазь, калёсная мазь. Купі шмаравідла ды калёса пашмаруй, а то рыпяць, як едзяш, на ўсю аколіцу. Рацічы. Шмаргану'ць зак. Моцна ўдэрыць. Як шмаргануў па каню пугай, та той аж задам закруціў. Кашэўнікі. Шмі'гло н. Прапелер. Паглядзі, як шмігло ў самалёці работав, ні згледзіш, як круціцца. Караліно. Шмо'ргаць незак. Шморгаць, чмыхаць. Ты чо стаў носам шморгаць, мусі ні падабаецца, што табе кажу? Лаша. Шмурга'ць незак. Кідаць ca злосцю. Ты што тут свае парадкі наводзіш, пачаў шмургаць адзежу, я табе пашмургаю. Зарубічы. Шмуры'гаць незак. Насіцца, ездзіць без патрэбы. Удзень адзін за другім аўтобусы шмурыгаюць, а пад вечар, калі людзі з работы — ніводнаго ні ўгледзіш. Гродна. Шмыг выкл. Скок. Я сяджу ціхенька, а мыш — шмыг у дзірачку i схавалаca. Рудавіцы. Што гэта за сабака? Я — да яго, а ён шмыг у буду i ні аказаўсо. Зарыца. ШмьГга ж. 1. Цыркуль. Я шмыгай любы вугал змераю, які хочаш, ад бацькі навучыўсо. Канюхі. 2. Празмерна вяртля
Дадатковыя словы
збруі, шлэкаць, шмаравідло, шмаргануць, шмурыгаць, івыслоўеі, ілаянк, іпрымаўкаі
5 👁