да нека, ідзе i ідзе, сам ні ведае куды. Кулёўцы. Швэ'ндацца незак. Швэндацца, бадзяцца, сноўдацца без справы. Цэлы дзень недзе швэндаецца, a пад вечар прыходзіць, кажа: есці дай. Верцялішкі. Швэ'тар м. Світар. Во, глянь, які табе швэтар прывязла, будзяш мець у чым хадзіць. Сіўкава. Шкада' прысл. Шкада. Неяк шкада стало хлопца, i за што яго так пакаралі? Радзевічы ІІІка'лік м. Невялікая чарка. Э, дзе той шкалік падзела, што я знайшоў. Гібулічы. Дзе наша ні прападало, давай ашчэ па аднаму шкаліку вып'емо, весялей будзя. Гродна. Шка'па ж. Пра слабога, худога каня. Неку шкапу купіў, ні ведаю, ці што з яе будзя, ці паправіцца. Азёры. Добрай кабылы купіць ні мог i шкапы якой купляць ні буду. Азёры. Шкаплё'ры мн. Нанізаныя на нітку кавалачкі тканіны з вобразамі святых. Шкаплёры бабы насілі на шыі, а потым палілі іх на агне, каб разам i грахе згарэлі. Эйсманты. Шкарлу'па ж. Шкарлупіна. Шкарлупаў курам як кіняш, та яны аж б'юцца, так ядзяць, бо вапны ім трэбо. Лойкі. Ш карлу'ni на ж. Шкарлупіна. Шкарлупінаў гэтых назбіраласо, трэбо патаўчы i курам кінуць — ім вапны трэбо. Вішнявец. Шке'лко н. Шкельца, кавалачак шкла. Возьмяш каляровае шкелко, наставіш на слонца i ўзіраешса, бо так гочы слепнуць. Сцяцкі. Шке'льца н. Шкельца. Во, паглядзеця, якое я файнае шкельца знайшоў, як свеціцца. Кавалічы. Шкло н. Шкло, шыба. Шкло ні заўсёды ў магазінах бывае, яго пад зіму тулькі завозяць. Бушнева. Шкляр м. Шкларэз /спец./. Мне шкляpa ні трэбо, бо маю свой файны, сам шыбу ўстаўлю. Дзекалавічы. Шклярэ'з м. Шкларэз /прылада для рэзкі шкла/. Помню добро, што купіў сабе шклярэз, а куды палажыў, ніяк ні здумаю. Путрышкі. Шклячко' н. Шкельца, кавалачак каляровага шкла. Паглядзі, дзіця нека шклячко знайшло, каб ні парэзало сабе рук. Рагачы. Шко'да ж. Патрава, знішчэнне жывёлай пасеваў. Hi пускайце кароў блізко жыта, шкоды наробяць, ні ўтрымаеце. Беражаны. Шко'длівы прым. Шкодны. Шкодлівы конь так i стараецца, каб дзе ўлезці, шкоды нарабіць. Каробчыцы. Шко'ла ж. Яўрэйская бажніца. У Індоры i ціпер яўрэўская школа стаіць, немяц у вайну ні спаліў. Пракопавічы. ІІІко'лка ж. Плодагадавальнік, у якім вырошчваюць саджанцы пладовых раслін. У нашаго гэта свая школка была, i сабе было сажанцаў, i людзям прадаваў, як хто хацеў. Пагараны. Шкумя'ціць незак. Мяць, камячыць, рваць на кавалкі. Даў дзіцяці папер, та яно шкумяціло, шкумяціло i кінуло. Рагачы. Шламба'ч м. Той, у каго празмерна вялікія або пляскатыя ступні ног /зневаж./. Шламбач некі, ні адны боты на тваю ногу ні прыдуцца, трэбо на заказ рабіць. Кунцаўшчына. Шламбачэ'мн. Апоркі; старыя боты з адрэзанымі халявамі. Ці ў цібе чаравікаў німа, што насадзіў некія шламбачэ на ногі i лазіш? Баброўнікі. Шле'і мн. Шляя, частка конскай зоруі. У шлеях ездзілі сапоцкінскія гаспадарэ, у нас ніхто ні ездзіў, тулькі, можа, які багаты шляхціц. Кунцаўшчына. Шле'йкі мн. Шлейкі, падцяжкі. Я сваім дзецям нагавіцы заўсёды c шлейкамі шыла, каб ні спадалі. Хамякі. Шлі'шпер м. Металічны шпянёк у калаўроце, на якім трымаецца шпулька /устар./. Шлішпер з аднаго канца зусім тонкі, а з другого — таўшчэйшы, з дзірачкай, праз якую працягваюць нітку. Круглікі. Шлішперы аднекуль прывозілі, іх кавале ні рабілі. Круглікі. Шло'мбаць незак. Шлёпаць ботамі па вадзе, гразі. Хай яго, надаело шломбаць па гэтаму калу, боты чысто прамоклі. Квасоўка. Шлыг выкл. Шусь. Боты завелькія, ні трэ
Дадатковыя словы
бюцца, выпемо, збруі, карлуni, шкапа, шклаі, шкода, шкумяціць, шламбачэмн, шлеі, ізневаж, іпрылада, іспец, іустар, ііікалік, іііколка
8 👁