Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Шаўхяну'ць зак. Падаць голас, адазвацца. У сяле была такая цішыня, нідзе ніхто ні шаўхяне, аш пакуль ні закрычалі: пажар! Хамякі. Ша'фа ж. Шафа. У нас шафы ніякай ні было, усё ў куфрах трымалі, гэта ціпер усюды шафы сталі мець. Вішнявец. Ша'фер м. Шафер; таварыш жаніха ў вясельным абрадзе; дружок. Як ён жаніўсо, та я ашчэ шаферам яму быў, гэта даўно было. Клачкі. Ша'ферка ж. Шаферка, дружка. Глядзі, якая пекна ўяго шаферка, цэлы вечар з ею скача. Клачкі. Ша'фка ж. Невялікая шафа, буфет. Гэта шафка даўно тут стаіць, a што ў ёй, я i сама ні ведаю. Сухмяні. Шахер-ма'хер м. Ашуканства, абман. Як я паглядзеў, та ў вас ўсё робіцца на шахер-махер, абы больш грошай зарабіць. Кавалічы. Ша'шкі мн. Дзіцячая гульня пераважна хлопчыкаў; тое, што i гульня ў бабкі. Як прыехалі з Pacii, та ў шашкі ўсе гулял!, на грошы, хто больш выіграе. Караневічы. Ш ашо'к м. Шашок, тхор. У прошлым року, хвароба на яго, у нашай бабы шашок усе куры пахватаў, ні адной ні пакінуў. Грыўкі. Ш ашо'к м. Прылада, якую вешалі цяляці на мысу, каб не магло ссаць карову. Татко здзярэ з вожыка шкурку, прышые да палатна i вешае цяляці на мысу, яно як парне карові голкамі, так тая — нагой i ні дасць ссаць. Ліхачы. Ш ашо'к м. Збожжа, украдзенае сынам ад бацькі на выпіўку /устар./. Бацько ў міне скупы, та я ўхаплю шашка — i ўжэ есць на гарэлку. Капцёўка. Шва'гер м. Швагер, брат жонкі; муж сястры або жончынай сястры. Учора ў міне швагер быў, ездзілі да Лунай на кірмаш, карову яму купілі. Карозічы. Шваге'рка ж. Жончына сястра. Мне Надзя прыходзіцца тулькі швагерка, a ні сваячка. Адамавічы. Швагру'сь м. Швагер /ласк./. Німа што казаць, швагрусь у міне добры, ні забывав, сют-туд i зноў заедзя паглядзець, як мы жывем. Цвіклічы. Шва'йкаж. Шыла, завостраны металічны шпіль для забівання свіней. Як усадзіў паршуку пад лапатку швайку, так той i заснуў, ні піснуў нават. Малышчына. Швайкава'ць незак. Кампасціраваць /пра талоны, білеты/. Жывей трэбо швайкаваць талоны, а то кантралёр ідзе, білеты можа праверыць. Гродна. Шваргіта'ць незак. Гаварыць на незразумелай мове. Бачу, немцы спалохаліса, сталі нешто шваргітаць, бегаць, як апараныя. Скідаль. Шварцава'ць незак. Накіроўваць /пра плыт/. Шварцуй! Шварцуй бліжай да берага! Глядзі, каб ні занясло хваста! Дарашэвічы. Шварцу'га ж. Прывязка з кручаных дубцоў, якой змацоўваюцца бярвенні ў плыце. Давай набярэм гэтых шварцугаў сухіх, добро будзя печ напаліць на хлеб. Дарашэвічы. Шва'чка ж. Швачка, краўчыха. Кажуць, яна недзе на швачку вучыцца, захацела швачкай быць. Чэхаўшчына. Шво'ран м. Шпень, які змацоўвае перадок з астатняй часткай воза i дае магчымасць рабіць павароты. Глядзі, кап шворан не выпаў, як па каменях хутко будзяш ехаць. Грыўкі. Ш во'ры н м. 1. Toe, што i шворан. Мне шворан як зрабіў каваль, та i ціпер недзе ляжыць, ні з'ездзіўсо. Круглікі. 2. Дэталь у калаўроце ў выглядзе драўлянага шпянька з разьбой, якая мацуе шпульку i рэгулюе нацяжэнне шнура. Паткруці шворын, а то шнур спадае, добро ні на-цягнуты. Бакуны. Ш во'рыць незак. Шукаць, вынюхваць / неадабр./. Ты чо тут шворыш, хіба што тутзгубіў? Бакуны. Швэд м. Швед /y значэнні: шведы /. С той пары, як швэд у нас быў, пазасталосо много швэтскіх могліцаў, курганоў. Дубніца. Швэ'да м., ж. Світар. Швэда ўдаласа, цёплая, i каптана ні трэбо, у ёй ні змерзняш. Радзевічы. Швэ'нда м., ж. Бадзяга; чалавек, які любіць сланяцца без справы; валацуга /неадабр./. Або гэта чалавек — швэн
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

білетыі, ворыць, зездзіўсо, плыті, шаўхянуць, швайкаж, шварцаваць, швэнда, іласк, інеадабр, іпра, іустар
2 👁
 ◀  / 329  ▶