Шарло'та ж. Басота, бедната, басякі / зневаж. /. Куды ты лезяш, там адна шарлота пазбіраласа, нікого люцкаго німа. Лугавая. Шарма'нка ж. Катрынка, пераносны механічны арган. У нас на шарманцы ніхто ні іграў, хіба тулькі які жабрак на фэсці пад цэрквай. Лаша. Шаро'ш м. Шарош; рух лёду па рацэ перад замярзаннем. Праз Нёман ціпер на чайцы ні пераедзеш, бачыш, які шарош ідзе. Кашэўнікі. ІНаратаўня'ж. Той, хто многа гаворыць без патрэбы, без толку, раскідае рэчы. Шаратаўня нека, ходзіць, нішто на месцы ні ўляжыць, куралём ляціць, нічого потым ні знойдзяш. Свіслач. Ш арш /баль м. Рубанак з лязом для першапачатковай апрацоўкі драўніны. Нешто мой шаршубаль папсаваўсо, стаў забівацца, аніяк ні бярэ. Бандары. Ш а'ры прым. Шэры. Шары коляр — гэта ні зусім белы, толькі цемнаваты такі, a i сама добро ні ведаю, як сказаць. Хамякі. Шара гадзіна — час паміж заходам сонца i наступлением ночы. У шару гадзіну ў хатах нічого ні рабілі, атпачывалі, нікаторыя байкі баялі, загадкі адгадвалі, аш пакуль ні запаляць лямпы. Кунцаўшчына. Шара ранета — сорт зімовай яблыні; ранет зімовы. На шарай ранеці ў гэтым року зусім цвету ні было, i сам ні ведаю чаму. Кузьмічы. Іііарэ'ць незак. Цямнець, змяркацца. Дзень зусім кароткі стаў, пяць часоў, a ўжэ шарэя. Дарашэвічы. Шасдзё'ннік м. гіст. 1. Прыгонны ceлянін, які шэсць дзён у тыдні працаваў на пана i толькі адзін дзень на сябе / устар./. 2. Перан.: вельмі бедны чалавек. Ты што, за гэтаго шасдзённіка дачку замуж хочаш аддаць, хіба розуму ні маяш? Пад'ятлы. Шасна'стка ж. Старая мера вагі збожжа /каля двух пудоў/. Некалі прадасі шаснастку жыта Моўшцы — i ўжэ маяш за што выпіць. Клачкі. Шаста'к м. Старая мера зямлі /каля 2-х дзесяцін, або 2-х гектараў/. Шастак, матуленьку, прадаў кашуляньку /з нар. прыпевак/. Кунцаўшчына. У яго тулькі шастак зямлі, a ён жаніцца задумаў яшчэ. Бубны. Ша'стаць незак. Шастаць, шамацець. Haбраў нешто ў голаў, усё яму здаецца, што на гарэ нехто ходзіць, шастае. Кругляны. Шасцідзё'нік м. Toe, што i шасдзённік. Шасцідзённік, бывало, карову выпусціць пасвіць, a ўсе на яго: "Ты шасцідзённік, карову i то пасеш ні на сваім, а на чужым». Бакуны. ІІІасціру'чка ж. Kaca даўжынёй у шэсць абхватаў далоні. Шасціручкай шырокаго пракоса ні возьмеш, ею добро тулькі крапіву касіць. Брузгі. Шасцьдзё'ннікм.Тое,штоішасцідзённік. Кедысь паншчына была, та шэсць дзён працаваў на пана, таму i называюць міне шасцьдзённікам. Цыдовічы. Шата'н м. Д'ябал, чорт. А цібе куды гэта шатан нясе, ты куды лезяш? Кузьмічы. Шаткава'ць незак. Рэзаць, крышыць капусту на засол. Давайце капусту будзямо шаткаваць, я шаткаўніцу прынёс. Ласосна. Шаткаўні'ца ж. Шаткаўніца. Даўней ніхто ніякіх шаткаўніцаў ні ведаў, капусту рукамі крышылі, i ні горша была. Пракопавічы. Шатрава'ць незак. Абдзіраць зерне для далейшай апрацоўкі. Ячмень трэбо было шатраваць, а тады на крупе ўжэ пускалі. Луцкаўляны. Шаўбу'сь у знач. выкл. У значэнні: упасці ў воду. Чую, нехто шаўбусь у воду, каль я прыгледзяўсо, а зноў гэта бабёр, іх тут процьма развялосо. Занявічы. Шаўбу'хнуць зак. Упасці ў воду. Ён як шаўбухнуў, та думалі, што ўжэ ўсё: мінут дзве ні было, а зноў галава аш паттым берагам паказаласа. Карозічы. Шаўпата'ць незак. Шамацець, шоргаць. Адну зіму ў нас ёжык быў, та як пачне ноччу бегаць, шаўпатаць, та ні заснеш. Навасёлкі. НІаўпята'ць незак. Жаваць, ціхенька есці.Ты гэта што шаўпечаш, схаваўшыся ў куточак, пакажы? Каўпакі. Шаўхату'н м. Той, хто шапялява, невыразна гаворыць. Ля, i зноў той шаўхатун да нашай Надзі прышоў, нешто ёй кажа. Свіслач
Дадатковыя словы
гектараўі, дябал, ніаўпятаць, падятлы, прыпевакі, пудоўі, шарманка, шаснастка, шасцьдзённікм, шасцідзёнік, шаўбухнуць, ібаль, ікаля, інаратаўняж, іііарэць, іііасціручка
2 👁