Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Вольнаму — воля, а шалёнаму — лес. Скамарошкі. Воля птушцы даражэй за залатую клетку. Няцечы. Воўк i лічанае бярэ. Карозічы. Воўк сабакі не баіцца, але звягу ненавідзіць. Лугавая. Восень — работ восім. Перстунь. Воўчае мясо да лесу цягне. Грыўкі. Вочы баяцца, а рукі робяць. Балічы. Вочы відалі, што купавалі. Сапоцкін. Вочы відалі, што пакупалі, а ціпер плачце, хоць павылазце. Адэльск. Вучыся з маладога, та пад старасць, як знойдзеш. Барбарычы. Вучыцца ніколі не позна. Гожа. Выбіцца з сілы. Хамякі. Вывучыць праз качаргу скакаць. Пагараны. Вывесці на чысту воду.Тужаўляны. Вырас да неба, а дурны як трэба. Лаша. Высахнуць у гарохаву лапатку. Ніжнія Пагараны. Высахла баба ў скрыпку. Радзевічы. Выскачыў як Піліп з канапель. Лакно. Высока лятае, ды нізка сядае. Сабаляны. Выцягнуло, як канапліну. Гібулічы. Вясна красна цвятамі, а восень — пірагамі. Дзекалавічы. Вясна лето корміць. Сухая Даліна. Вясну хваляць за дажджы, а лето за снапы. Малахавічы. Вясняны дзень корміць рок. Рыбніца. Галавою сцяны не праб'еш. Абуховічы. Галлем, быську, каля плота, якая плата, такая работа. Ніжнія Пагараны. Галоднай куме хлеб на ўме. Сабаляны. Тара з тарой не ззыдзецца, а чалавек з чалавекам ззыдзецца. Табала. Гарбатага толькі магіла выправіць. Палаткова. Гаркае, як сабака. Доргунь. Гарэлка на ногі нікога не паставіла. Свіслач. Гасцям гадзі i сябе глядзі. Рудавіцы. Гаспадарку вясці — не барадой трасці. Круглікі. Глядзіць як баран на новыя варота. Лікоўка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прабеш
3 👁
 ◀  / 329  ▶