Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Напіхач м. Той, хто многа есць; абжора. Некі напіхач, жарэ ні ў свае духе, i ўсе яму мало. Свіслач. ' Напугацца зак. экспр. Нахлябтацца, насёрбацца. Дзеці напугаюцца вечерам зацеркі i сьпяць, як забітыя. Круглікі. Напудзіць зак. Напалохаць. Іван як напудзіў яго, та той уцякаў, аш шапку згубіў. Тарусічы. Налучыцца зак. Утаропіцца, уставіцца позіркам. Сядайця, цётку, чоўна міне так напучыліса. Ласосна. " ■ Напяхоту прысл. Пеша. Мне некалі наплхоту ні страшно было хадзіць, a ціпер i аўтобусам ні магу ехаць. Гарны. Наразе прысл. ГІакуль што, нейкі час. Наразе пахадзі ў старым каптане, a потым зробім новы. Хлістовічы. Hi руш, хай наразе тут пабудзе, а потым перавлдзем у другі хлеў. Рацічы. Нарты мн. Лыжы. Нарты як натрэш воскам, та зусім іначай ідуць, ні чуваць пад нагамі. Занявічы. Нарцярка ж. устар. Від зімовай шапкі. Некалі шапку-нарцярку купіў, та i ціпер нашу. Рацічы. Насакерыцца зак. Варожа наставіцца. Я, здаецца нічого яму i ні сказаў, a ён, бачу, насакерыўса, глядзіць воўком. Куццаўшчына. Насенніца ж. Насенная бульба, якая праляжала ў зямлі да восені i не згніла. Я ніяк ні магу йдрозніць насенніцы ад бульбы, разам кідаю ў кошык. Свіслач. Наскавіць зак. Нацкаваць. Як наскаваў сабаку на свіней, та чысто ўушы паабрываў. Старая Дубавая. Насоўвацца незак. Нахадзіцца. За цэлы дзень насоўваесса каля хаты, нох ні чуяш. Тумашы. Настарчыцца зак. Прыстарацца, забяспечыць. Дзецям аднаго тулькі абутку ні настарчысса, ні толькі чаго. Рагачы. Настаяшчы прым. Сапраўдны. Бярэця, гэта настаяшчы ліповы мёт, ні падробляны, каб я так здарова была. Круглікі. Настрамак м. Невялікі воз сена, саломы. Якое там сено было на Грайні,, прывязеш настрамкаў два, і,ўсё. Кунцаўшчына. Наструг (набтрух). Нож з дзвюма ручкамі для вырабу клёпак. Наструг з добрай сталі, та зусім іначай стругаць, другая работа. Азеркі, Гуандзічы. Настрэнчыць зак. Нараіць, параіць, парэкамендаваць. Я табе настрэнчыў добраго чалавека, будзяш век успамінаць міне. Няцечы. Настыбурчыцца зак. Адтапырыцца. Каўнер кравец некі ніўдачны зрабіў, настыбурчыцца, ніяк ні прылягая. Жукевічы. Настырлівы прым. Настырны. Настырліва дзеўчына, тры разы паступалаўу нісцітут, аш пакуль сваго ні дабіласа. Кунцаўшчына. Натармоліць зак. Наліць чаго-небудзь звыш меры. Натармоліла ў зацерку аднаго малака i кажа, кап еў. Каўпакі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

г^андзічы, налўчыцца, напўдзіць, пабўдзе, паступала^ў, чо^на
13 👁
 ◀  / 246  ▶