Натрапаць зак. Набіць, налупцаваць. Енчыў на ўсю хату, пакуль ні натрапала, ціпер во спіць. Хамякі. НатрусГць зак. Параскідаць, натрэсці, насмяціць. Натрусіў на падворку саломы, a пазбіраць німа каму. Балічы. Натыхмяст прысл. Неадкладна, тэрмінова. Ідзі i натыхмяст мне прыўіясі тоя, што ўзяў, бо кепско будзя. Каўпакі. Наўзавады прысл. Галопам, наперагонкі. Як вадзілі пасвіць коні, та часто наўзавады ездзілі, хто каго перагоніць. Кунцаўшчына., Наўзнак прысл. Наўзніч. 'Ляж, сынок, наўзнак, можа заснеш, будзяляхчэй. Рудавіцы. НаўпрасткІ прысл. Нацянькі. Калі лойдзяш наўпрастке, сцежачкай, та брот тут нідалёко. Занявічы. Наўрэцца зак. Захацець. Як наўрэцца, кап купілі гармонік, та будзя за табой хадзіць, пакуль ні купіш. Круглікі. Наўстыдзіць зак. Пасароміць. Ідзі наўстыдзі яго, можа цібе паслухая, старэйшаго, ні будзя так рабіць. Круглікі. Нафураваць зак. экспр. Накласці звыш нормы. Нафуравалі на вос с-толькі збожа, а як яго давясці па такой дарозі? Рагачы. Нахваробу прысл. экспр. Навошта, для якой патрэбы. Нахваробу ёй такі мужык здаўсо, кап на яго ашчэ рабіць. Ферма. Нахляцца зак, экспр. Напіцца. Бяда з ім, нахляяцца кожны рас І лезя, людзей ні ўстыдаяцца. Гродна. Нацявіч (i нацягіч) м. Бандарская прылада для нацягвання железных абручоў. Быў у міне добры нацявіч, але зламаўса. Бандары. Як добры нацягіч, та габруч сам на месца сядае, Азеркі, Грандзічы. Начвач м. Чалавек з вялікім жыватом. Начвач гэты, жвот, як начоўкі, ледво паўзе. Жылічы. Начлег (начлех). Пасьба коней ноччу. Як малым быў, та натто любіў вадзіць коняй на начлех, хоць тато ні пускаў. Лаша. Мой дзет казаў, што ён адзін валоў ганяў на начлех, ні баяўсо. Лікоўка. Начмуціць зак. Звесці ў зман. Дзяцько гэты начмуціў, ні верця яму. Цыдовічы. Начовачкі мн. памянш. Начоўкі. Найлепшыя начовачкі з ліпы, i з асіны, нікепскія, яны такія лехкія. Азеркі. Нашармак прысл. Абыяк, як папала, нядбала. Ён ні майстар, усё робіць нашармак, абы грошы ўзяць. Батароўка. Неаспілы прым. Той, хто рана ўстае. Чалавек неаспалы, ашчэ чэрці на кулачкі ні сходзіліса, а ён ўжэ нешто робіць. Жылічы. Невыбрэдны прым. НзраЗборлівы ў ежы. Ен у ядзе невыбрэдны, што ні дасі - ўсё з'есьць. Рыдзелі. Негаджай м. Неахайны. Негаджай йекі, каб ні жонка, та прапаў бы, згінуў бы. Рацічы
Дадатковыя словы
зесьць, нахварббу, начбвачкі, пры^іясі
4 👁