щ Надаяда м., ж. Дакумлівы, назойлівы чалавек. Надаяда ні хлопяц, як прыстаня, ні аччэпісса ад яго. Гібулічы. На'дзелень ж. Пра недаспелую садавіну. Як у пасылку, та я грушы надзелень зрываю, пакуль зойдуць - якраз даспеюць. Каленікі. Надундзіцца зак. экспр. Напіцца, нассацца. Дала цыцкі дзіцяці, та ўмэмант надундзіласо i во спіць. Дарашэвічы. Надуцька (надуцько) м. Пра незадаволенага, надзьмутага чалаве,ка. Надуцько нейкі, ходзіць надуўшыса. Казіміроўка. Надэбацца зак. Нахадзіцца. Баба каля хаты нічого цяшкаго ні робіць, a ja цэлы дзень надэбаяцца, ледво ногі валачэ. Кавалічы. Нажанята мн. ласк. Ножкі. ідзі сюды, Пецік, нажанята пагрэю, а то скарчанеў чысто. Гарны. Нажачоны м. Кавалер, залётнік, нарачоны. У нашай Гэлі нажачоны ўжэ есць, можа i вяселё хутко будзя. Квасоўк'а. Нажутка ж. устар. Верхняя жаночая вопротка. Помню, нажутку такую пакойніца мама насіла. Канчатка. Нажуткі аксамітныя былі, іх настаяшчыя дзяўке насілі. Казіміроўка. Наз-імка ж. Азіміна. Назімка у гэтым року добра, рунь аш паслаласа. Ліхачы,. Наказіне. н. Кара; бяда, гора. Вот наказане з гэтым хлопцам, вучыцца аніяк ні хоча. Каўпакі. Накаріць зак. Пакараць. Ідзі накарай яго, а то ніяк ні слухая мацяры. Сухаўляны. Наклід (наклат) м. Накладка (з сухога карэння пырніку на верх страхі). Я, бало, як зраблю наклат, прывяжу жэрткамі, та ніяка бура ні ззарве. Казіміроўка. Налыгацца зак. экспр. Наесціся больш, чым трэба. Налыгаўса клецак, a ціпер хварэяш, жвот баліць. Тужаўляны. Налягаць незак. Настойваць, дамагацца. Каб ні налягаў на яго, та-ён інстытута ні кончыў бы. Кунцаўшчына. Намырснік м. Наморднік. Надзень намырснік цяляці, а то зноў cce карову. Забагонікі. Намідрыкі (i намэтрыкі) мн. Набэдрыкі. Намэдрыкі заказвалі ў рымара, самы ні шылі. Круглікі. Намэдрыкі надзявалі на каня, кап хамут на шыю ні налазіў, як з тары едзяш. Пагараны. Помню, як татонамэтрыкі прывёз c Скідаля, там заказваў. Свіслач. Наніц прысл. Зусім, цалкам. Як узяўса, та хлопца наніц збіў, аш шкада стало. Хлістовічы. Наотляй прысл. Наводмаш, з размаху. Казюк ішоў, a потым як урэжа наотляй паліцыянту, та той i паляцеў. Зарубічы. Нападарэндзі. прысл. Побач, паблізу, пад рукамі. Hi руш, хай стаіць войдзяка, нападарэндзі, каб можно было ўзяць. Лікоўка. Напірыць зак. экспр. Набіць, налупцаваць. Здаеца, напірыў, як каня, a ён усероўно свае робіць. Хамякі
Дадатковыя словы
квасоўка, надўцька, нажўтка
2 👁