Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
ў Мурок м. I. Выступ над прыпечкам ў пены. Маці паставіць газоўку на мурок i бульбу скрэбе. Круглікі. 2. Мурожная сенажаць. На мурках расце руціца, гарошак, добрая трава. Клачкі. Мурын м. Негр. Мурыну гэтаму i вада ні паможа, мый, ні мый - усероўно чорны. Круглікі. Мус прысл. у знач. вык. 1. Неабходна, патрэбна. Нам гэто Мус зрабіць, іначай нічого ні будзя. Грандзічы. 2. Павінен. Я мус гэта сказаць, каб ён ведаў. Пагараны. Мусі пабочн.' сл. Мусіць. Myci, я табе надаеў, ні да каго, a ўсе да цібеўіду прасіць. Занявічы. Мусова (мусово). Неабходна, патрэбна. Нам мусово паехаць да ўнукаў, даўно ні бачылі. Ласосна. Мутарны прым. Заблытаны, цяжкі для рашэння. Гэта, брат, мутарная справа, тут сам чорт ні разбярэ. Мігова. Мутра ж. Вялікая гайка, якая ўтрымлівае кола на aci воза. Мутру добро ні закруціў, глядзі кап калясэ ні спало. Баяры. Мушля ж. Бяззубка. Як пойдзямо на рэчку, панабіраям мушляў i гуляям сабе. Кузьмічы. Мша ж. імша. Мшу закупілі ў касцелі па нібошчыку тату, будзя рок, як памёр. Эйсманты. Мыліць незак. Абмінуць, абысці. Ляпей мыліць ліхого чалавека,.чым з ім сустрэцца. Квасоўка. Мырса ж. Мыса, пыса, морда. Малако кепско, кот мырсу сваю ўсадзіў LhI п'е. Гінавічы. МыслГвец м. Паляўнічы. Бывав мыслівец праходзіць цэлы дзень i з пустым дахаты ідзе. Эйсманты. Мышкаваць незак. Разнюхваць, выведваць. Чо тут мышкуяш, тут тваго нічого німа. Нямейшы. М/йсар м. Спецыяльны шавецкі нож. Вазьмі друг! мэйсар, гэты дай пагастру. індура. МІнка ж. Мука, пакута. 3 малымі дзяцьмі мэнка, а як падрастуць, та ашчэ большая мэнка. Квасоўка. Мэнтаць незак. Перакладаць рэч без патрэбы з аднаго месца на другое. Што ты мэнтаяш яе ў руках, палажы, а то папсуеш. Падліпкі. , Мэнчыцца незак. Мучыцца. Хвароба аднекуль прычапіласа, тулькі мэнчыцца чалавек, ні жыве. Ферма. Мэрля ж. Марля. Тонкая баваўняная тканіна. Я праз мэрлю кісель цадзіла i добры выходзіў. Кульбакі. Мэтар м. 1. Цэнтнер. У мэтры лічыцца шэсць пудоў, ні менш. Ферма. Мы цэлы мэтар пшаніцы вальцавалі, было на зацерку i на nipare. Свіслач. 2. Кубічны метр дроў. Даўней усе торпай палілі, як купіш які мэтар дроў, та i ўсё. Пракопавічы. Мэшты мн. экспр. Хатні абутак. Недзе мэшты мае падзелі, ніяк ні знайду. Кунцаўшчына
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мійсар, мўрын, мўсі, мўтра, мўшля, цібе^іду
6 👁
 ◀  / 246  ▶