Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Кунцаўшына. Млінар м. Млынар. У Гаркоўскім мліне млінара ні было, сам малоў, Карозічы. Мляўкі прым. Млявы, вялы, пазбаўлены бадзёрасці. Як гарачэ, та мляўкі станеш, рабіць ні хочацца. Баброўня. Мляуш м. 1. Слабасільны конь. Гэтым млявушом i за двое сутак да Гродна ні заедзяш. Круглікі. 2. Мужчына, які многа есдь, a сілы не мае. Мляуш некі, есць ні ў свае духе, а мяшка з воза ні падымя. Баранава. Мугліцы (i моліцы) мн. Могілкі. Могліцы зусім зараслі, на іх даўно ніхто ні хавая. Радзевічы. Hi пазнаць, што моліцы, усё зарасло лесам. Караневічы. МОДЗІЦЦ& незак. Франціць, прытрымлівацца моды. Нешто наш удавец модзіцца, з хлопцамі пачаў хадзіць. Абуховічы. Мужджар м. Медная ступка дли" размолу спецыяў. Можджар i ў нас быў, перац маці церла. Кунцаўшчына. Мукраць ж. Непагадзь, слата, хлюпата. На дварэ мокраць, c хаты ні хочацца вылазіць. Зврачанка. М?мра м. ж. Той, хто невыразна гаворыць. Момра нешто момрыць, нічого ні разбярэш, што хоча сказаць. Бяляны. Момрыць незак. Невыразна гаварыць, мармытаць, Сказаць ён нічого ні скажа, толькі момрыць сабе нешто пад нос. Бакуны. Мондры прым. Мудрагелісты, хітрамудры. Занатта ш ты мондры стаў, аткуль такі ўзяўсо? Гібулічы. Мондрыцца незак. Мудрагеліцца, разумнічаць, мудраваць. 0, мондрыцца, a такі, як і ўсе. Адэльск. Мунчка ж. Цукровы пясок. Той рок за бураке добро далі, аш па сто к,(лё мончкі. Адэльск. Мотар м. Доўгая палка (2-3 м.), якой рыбакі наганялі ў сетку рыбу. Мотар возьмяш, ды як пачнеш пляжыць ім па вадзе, так рыба i дае ў неват. Пагараны. Мріц м. Нябожчык. Мрэц так i стаіць у гачах, баюсо на двор выходзіць. Рудавіцы. Мудохацца незак. Мучьщца, мардавацца. Кінь ты мудохацца, уся руоўно да вечара ні кончыш. Кунцаўшчына. Мудрык м. Той, хто мудрагеліць, хітруе. Кап такіх мудрыкаў больш было, та свет перавярнуўса п. Круглікі. Муза ж. Няўмела прыгатаваная страва. Нейкай музы наварыла i паставіла есці. Рацічы. Мул м. іл, глей. Як папаў ў мул, та ледво ногі выцягнуў, так i зацягвая. Азёры. МулЯк м. Мазоль. Намуляў муляк на Яазе, ніяк ў ботах ні магу. Лэйгабалі. Мурлига м. экспр. Пра мардатага чалавека. Мурлыга такі, хто паверыў бы, што яго смерць возьме. Панямунь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

длй, м<?мра, м^гліцы, м^жджар, м^краць, м^нчка, мудбхацца, мурлйга, р^оўно
4 👁
 ◀  / 246  ▶