Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Мядзгала (мядзгало) м. Няўклюда, непаваротлівы чалавек. Мядзгало нека, ні можа прайсці, кап ні зачапіцца за што-небуць. Карозічы. Мядніца ж. Медны таз. Мядніцаў ніякіх ні было, мыліса ў балеі, уліеш трошкі вады i мыясса. Лугавая. Mrfara ж. Maca ў гарбузе, у якой знаходзіцца насенне. Гарбуз той доб|эы, у якім мязгі много. Балічы. Мянтовы прым. Мятны. Мянтовыя цукеркі файныя, але, кажуць, няможно таму есці, хто на сэрцо хварэя. Занявічы. МярнГчы м. Каморнік, спецыяліст па межаванню зямельных надзелаў. У нас млрнічы ні быў, а там быў, дзе рабілі хутарэ. Карозічу. Мятляць незак. Кідацца ў розныя кірункі. Ліса хітра, просто ні бяжыць, мятляя, кап след свой замясці. Жукевічы. МяшЭчнік м. Чалавек, які быў вымушаны хадзіць (з мяшком) па вёснах i здабываць сабе на пражытак, жабрак. Паслл вайны, як голад быў, та мяшэчнікаў праз вёску чалавек сто пройдзе, i кожнаму трэбо было даць, бо людзі. Свіслач. H Наабум прысл. Наўгад, не падумаўшы. Ат, сказаў абышто, наабум. Малая Жорнаўка. Н£ба ж. Дэталь у калаўроце, на якой мацуюцца сліцы вялікага кола. Наба робіцца тулько з бярозы, кап спіцы добро трымаліса. Канюхі., Набакерыцца зак. Прыняць баявую позу, падрыхтавацца да сутычкі. Hi руш яго, глядзі, як набакерыўсо, можа ўдэрыць. Каўпакі. , Набандзаваць зак. Напоўніць, налажыць больш меры. Ці ж гэто парадак? Набандзуя поўно вядро малака, a тады, разліваючы, нясе. Баброўнікі. Набасонач прысл. Набасанож, на голую нагу. Пакуль што, надзеняш боты набасонач i жывей у хлеў - карова на цялені. Малахавічы. Набахаць зак. Наліць звыш меры. Набахала поўну балею халоднае вады i кажа: „На, мыйса!" Кавалічы. НабГльніцы мн. Набіліцы. Як ччэш, та набільніцамі прыстукваяш, кап нітка добро прыставала. Зарубічы. Набінос м. Пра чалавека, які мае звычку лезці ва ўсе справы. Такі набінос, усюды ён свае тры грошы ўсуня. Кунцаўшчына. Набінос усюды ўсадзіць свой нос. Кунцаўшчына. Набовіч м. (i набойка ж.) Бандарская прылада для набівання абручоў на бочкі.Як добры набовіч каваль-зробіць, та i габручэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

набінбс
5 👁
 ◀  / 246  ▶