Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
яны лёхкія i моцныя. Лаша. Абмалахтаць зак. Абмануць, ашукаць. Братэ зусім меншаго абмалахта/іі, саму горшу землю далі. Свіслач. Абмахнаціцца зак. Абрасці барадой, валасамі. Хлопяц зусім абмахнаціўсо, на чалавека ні ладобны. Пагараны. Абменак м. Слабое, рахічнае дзіця. У Ганулі нашае дзіця абменак ijeKi, адна галава велька, само мізэрно. Пагараны. Абмылак м. Дэфект у самаробнай тканіне. 1. Нітка парваласа, як ні згледзіш-зробіш абмылак. Свіслач. 2. Змылак, кусочак мыла. Абмылак недзе ў воду ўпаў, ні знайсці. Каленікі. Абмыліцца зак. Памыліцца. Абмыліўсо, ні пазнаў сваго загона Балры. Абмыліўсо, зусім пераблытаў дні, думаў - пятніца. Капцёўка. Абойчык м. Ключыца. У яго абойчык быў зломаны, але зросса, i ціпер.бачыце, нічога ні відаць. Каменка. Аборса ж. Абора (y лапці). Лёхко было хадзіць у пасталах, апкруціш.ганучкі аборсамі, i ідзеш сабе. Казіміроўка. Абракацца незак. Абавязваць, даваць зарок. Яшчэ Настуся ў тым року абракаласа схадзіць да Грыбава, пакланіцца святому Ільі. Кунцаўшчына. Абрамызіць зак. Зняважыць. Ён ні рас сваю Гандзю абрамызіў перед людзьмі, як тулькі яна церпіць. Рагачы. Аброжак м. Нашыйнік для цяляці. Аброжак цяляці шыюць c тоўстаго палатна, кап шыі ні муляў. Свіслач. Абруб м. Вялікі кавалак ворнай зямлі. Некалі ў пана купілі цэлы абруб зямлі - сем чалавек. Батароўка. Абрунда ж. Пра жанчыну, якая ходзіць у заношанай, бруднай адзежы. Абрында нека, ні глядзідь за сабой, спадніца вечно ў яе абрындана. Гумнішча. Аврыняць зак. Уздуцца, успухнуць. Кап ты абрыняла, як Mariлянска.гара, кап ты! (праклён). КруглІкІ. Абрыскнуць зак. Пракіснуць крыху. Малако, мусі, абрыскло, зварыцца. Гродна. Абторкаць (апторкнуць) зак. Абсадзіць, абставіць чым-небудзь. Лён, кап кратэ ні парылі, апторкваям дупчыкамі, мо ні палезуць. Агароднікі. АбубнГць зак. экспр. Нагала абстрыгчы (валасы на галаве). Зусім абубніў, ні аднаго валаска на галаве ні пакінуў. Прыго* (апхіліць) зак. Абхінуць, Абхілі добро шалікам дзіцяці шыю, каб ні прадуло. Рудавіцы. Абходзіцца (апходзіцца) зак. Накарміць, напаіць жывёлу на ноч. Абходзіўсо, ціпер можно ісці на пасядушкі да мужчын. Зарубічыў Абцёпканы (апцёпканы) прым. Растрапаны край тканіны. У дзічы. f Абхіліць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абмалахтаііі, абр^нда, абрўб, абтбркаць
15 👁
 ◀  / 246  ▶