Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
ні прыстае, ніякая культура. Капцёўка. 2. Прылада для першапачатковай апрацоўкі лёну. Спачатку лён трэш на ламак, a потым ужэ на церніцу. Бакуны. Ламанцы мн. 1. Цёртая бульба ў выглядзе галушак, запечаная на калусных лістах. У Капцёўцы некалі такія ламанцы пяклі, дзеці натто любілі. Капцёўка. Ламастуць незак. Бязлітасна рваць садавіну; латашыць. МалыMi, бывало, як пойдзямо ламастаць па садох яблыкі, та ламастаем, пакуль хто ні напрэ. Пышкі. Ламата ж. 1. Хваравітае адчуванне болю ў касцях, суставах, мышцах. У нас даўнёй, як у каго ламата ў касцях, та да балючага месца прыкладвалі сінюю гліну. Селюкі. Ламата нека ў суста.вах, месца ні находжу. Малая Альшанка. 2. Пра непаваротлівага, няўклюднага чалавека. От ужэ ламата, шагу зрабіць ні можа, кап што ні разбіць! Свіслач. Лама'чка ж. Драўляная прылада для першапачатковай апрацоўкі льну; прымітыўная церніца. Спяршы лён ламалі на ламачках, а пасля ўжэ церлі на церніцах. Карозічы. Ламашицца незак. Неспакойна спаць, варочацца. Як ляжа, та ламашыцца, аш надаесць. Квасоўка. Ламбучок. Тонкая галінка. Глядзі, якісьці ламбучок пасадзіў, а якое дзераво вырасло. Цыдовічы. Лан/прысл. У мінулым годзе, летась. Лані жыто ні такое палёглае было, як у гэтым року. Пагараны. Лант'ўх м. груб. Вялікі жывот. Наела лантух, i лед во лазіць ціпер, нагнуцца ні можа. Казіміроўка. Лапітка ж. 1. Драўляная прылада для капания торфу ўручную. Я сам, як папавыкідаў лапаткай торпу, та назаўтро рук ні мох падняць. Круглікі. 2. Дэталь у калаўроце ў выглядзе лапкі, з дапамогай якой прыводзіцца ў рух махавое кола. Лапатку i самому можна зрабіць с планачкі, нічого тут цяшкаго німа. Казіміроўка. Лапотнік м. Качарэжнік. У нас у лапатніку стаяла качарга, лапата хлеп садзіць, а таксама i памяло. Бандары. Лапатуха ж. Выгіб у лязе касы, як вынік няправільнага яе кляпання. Лапатуху, мусі, у касу ўвагнуў, касіць ні будзя. Агароднікі. Лапа'ць незак. Лавіць. За ім гестапо ганяласо, паліцаі лапаЛі, i ні маглі злапаДь. Аульс. Лапоўка ж. Хабар. Ён, кажуць, лапоўку даў солтысу, кап у Германю дочку ні вывязлі. Індура. Лапсярдік м. Доўгая мужчынская вопратка, лапсардак. Кажуць, яшчэ дзет мой насіў лапсярдак. Азёры. Лапунэ мн. Невялікія круглыя аладкі з цёртай бульбы, запраўленыя макам i цукрам. Адвары лапуноў на вячэру, даўно ні варыла. Бакуны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ламаст^ць, ламашйцца, ламбучбк, лантўх, ланіпрысл, лапаць, лапбтнік
7 👁
 ◀  / 246  ▶