Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
кі. Эйсманты. 2. Зімовая шапка з казінага футра. Прыдбаў сабе кушнерку, i нідарагая, i цёплая. Брузгі. Кушпель м. Недаростак; карлік. Кушпель, гэта ж дваццаты рок ад мая пашоў, a ён ад зямлі ні адрос. Белева. КИіцы-кыцы выкл. Вокліч, якім падзываюць ката. Кыцы-кыцы, Мурачка, хадзі мапачка трошкі пап'еш. Жукевічы. Л Лабасцік м. Пра чалавека з вялікім выпуклым ілбом. Лабасцік, у яго лоп як тачыло. Кунцаўшчына. Лабахтар м. Ілгук, х.лус. Гэта лабахтар, як пачне лабахтарыць, та канца i берагу німа. Гліняны.. Лабесіна ж. экспр. Лоб. Як оеў есці, та еш, а то заробіш лошкай па лабесіні. Кунцаўшчына. Лабушка ж. экспр. Галава. Каб яго лабешку ды.другому, та той міністрам стаў бы. Ьвіслач. Лавічінка ж. Даматканая спадніца з рознакаляровымі палоскамі. Як маладзейша была, та больш усё лавічайкі насіла c такімі паскамі па краёх. Сапоцкін. Ладоды мн. Галушкі з цёртай бульбы, закручаныя ў капусны ліст i залітыя тлушчам або макам з цукрам. Ціпера ладодаў ні пякуць, а некалі пяклі. Калбасіна. Ладунак м. Груз, паклажа. Ладунку на возі, здаецца, ні много было, а конь аш упрэў. Агароднікі. Ладига ж. Сцябло без лісця. Той рок чэрві ўсе яблыні аб'елі, адны ладыгі тырчалі. Рацічы. ЛадЛшак м. (i ладышка ж.). Збанок без ручкі. У ладышку малако заўсёды халаднейшо, бо у ім палівы німа. Азёр"Ы. Напіўсо, як ліса з ладышкі (прымаўка). Кавалічы. Лажам5нт м. экспр. Ложак. Нічого ў яго ў хаці німа, адзін некі лажамэўт стаіць. Кунцаўшчына. Лажбіна ж. Лагчына, нізіна. Вёска наша ў лажбіні, у ёй зацішней, ні так вецяр дуя. Галаўнічы. Лазінкі мн. Страва з парэзанага на квадрацікі тонкараскачанага цеста, запраўленая макам i цукрам. На першу куцю маці заўсюды лазанкі варыла, іх халоднымі елі. Балічы. Лазэнга ж. i м. Бадзяга-, валацуга. Лазэнга ты, цэлымі днямі недзе ўсё лазіш, у хаці ні прыпыняесса. Гродна. Лактаць незак. Жлукціць. Прывык гарэлку лактаць, i рады з ім ніякай німа. Рыбніца. ЛамавГк м. Парода дужых коней для перавозкі цяжкіх грузаў. Усе цяжары тады леравозілі ламавіке, ніякіх машынаў ні было. Ласосна. Ламук м. 1. Пра дэбільнага чалавека. Ламак некі, да яго нічого
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абелі, кйіцы-кыцы, лаб^шка, ладбды, ладйга, лажамэ^т, лам^к, папеш
5 👁
 ◀  / 246  ▶