Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Кураўка ж. Прымітыўны дымар для падкураання пч,ол. Дымароў такіх ні было, скруціш ганучку, патпаліш - во i кураўка, да пчол ідэеш, паткурваяш. Ахрымаўцы. КурІчы прым. Курыны. Курачы гной трэбо вадой разбаўляць, а так можа папаліць цыбулю. Свіслач. Курачы зносак моцны, любое яйцэ можа пабіць. Грыўкі. Курашчуп м. пагард. Пра мужчыну, які правярае курэй-нясушак. О, да чаго дажыўсо курашчуп гэты, сам курэй шчупая. Рудавіцы. Курба'н-байрам м. Рэлігійнае свята ў скідальскіх татараў. На Курбан-байрам заўсёды бычка татары рэзалі, па кавалку разносілі па хатах,, бедным аддавалі ногі i рошкі. Скідаль. Курвель м. Распуснік. Гэты курвель ні дзіцей, ні жонкі ні трымаўро, пакуль голаў ні скруціў. Літвінкі. Курдупяль м. Недаростак; карлік. Курдупяль, ніяк ні расце, i па ком ён удаўсо? Лаша. Куркнуць незак. Курлыкнуць; падаць голас (пра птушку). Ашчэ ні адна птушка нГ куркнула, а ён ужэ палетак абышоў, усё агледзяў. Бакуны. КурмАўка ж. Невялікая рыба сямейства карлавых, аўсян-ка. Кажуць, на курмяўку добро фарэль браласа. Бакуны.Адныхкурмявак налапаў, якая там рыба. Чэхаўшчына. Курна ж.: скруціць у курну - скруціць у крук, у баранаў рог. Як схапіў Гарцёма, так i скруціў у курну, той ні адагнуўсо. Кунцаўшчына. Куропка ж. Курапатка. Куропкі, як настаня вечар, так за адрынамі i крычаць, бегаюць па полі. Скамарошкі. Курпель м. Недаростак; карлік; заморанае дзіця. Курпель, мусі, ні вырасця, зусім замарыла мачаха. Кунцаўшчына. Курта ж. Пра жывёліну з кароткім хвастом. У нашых сучка была, Лёдзли.звалі, курта, зайцоў добро лапала. Свіслач. Курила (курыло) н. Самаробны дымар для падкурвання пчол. Бес курыла да пчол ні суньса, засякуць. Азяркі. Кухтаж. пагард. Дзяўчына лёгкіх паводзін. Хто яе ні ведая, гэта ш кухта, ўжаўнерамі круціласа. Круглікі. Куцаваць незак. Тармасіць, тузаць. Сабака, які дагнаў яго, так i стаў куцаваць, пакуль ні адагналі. Баяры. Куцю-куЦю. Вокліч, якім падзываюць авечку. Куцю-куцю, гавечкі, пайшлі ў хлеў. Луцкаўляны. Кучкі мн. 1. Рэлігійнае свята ў яўрэяў (y верасні - месяцы), да якога кожны вернік рабіў сабе кучку (буданчык), у якой лраводзіліся абрады. Задажджыласо, мусі, яўрэйскія кучкі натходзяць. Пракопавічы. 2. Укладка зжатай грэчкі для прасушкі. У нас грэччыну ў кучке ставілі, каб дождж ні намачыў. Кавальцы. Кушнёрка ж. 1. Шапка з футра такога самага колеру, як i каўнер адзеЖыны. Некалі шляхта ўсё кушнеркі насіла, такія дарагія шап
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

курашчўп, курдўпяль, курйла, куцю-кўцю, кўрта, лёдзлй.звалі
9 👁
 ◀  / 246  ▶