Кругліўі. Кукоўка ж. Зязюля. C кукоўкамі кукавала, у вішнёвым саду начавала, c салавейкамі шчабятала (з нар. песні). Свіслач. Куксач м. Чалавек з астаткам пакалечанай або ампутаванай рукі (куксай). Куксач, правай рукой нічого ні мог рабіць, так i мэнчыўсо. Брузгі. 2. Моцны штуршок. Паліцман як пацсадзіў куксача пад дыхавіцы, та аж дух заняло. Каленікі. Кулеўка ж. Машына для прамога абмалоту жыта ці пшаніцы. Кулёўцы былі толькі ў багатых гаспадароў, бедныя i цапамі ні мелі чаго малаціць. Баброўнікі. Кульбука ж. Прыстасаванне ў кроснах ў выглядзе выігнутай палкі для падкручвання навоя з асновай. Як трэбо, кульбаку пады-. мяш i колькі трэбо новой сабе пакруціш. Карозічы. Кульбукі мн. устар. Дэталі ў парным ярме ў выгпядзе выгнутых палак i металічных пруткоў. Як кульбакі ўставіш у ярмо, та вала ў баке ні будуць разыходзіцца, просто пойдуць. Крыўляны. Кульбачка ж. Гладкая палка з сучком для мяшання стравы ў гаршку. У міне кульбачка была, як у бусла дзюба, добро было мяшаць у гаршках. Канчатка. Кульша ж. Бядровая частка нагі. Глядзі, з зімы ў каровы зусім кульшы павысыхалі, адкуль тое малако будзя. Старая Дубавая. У нашай Цацэлі вельмі такі тоўстыя кульшы, аж людзі смяюцца. Брузгі. Куля ж. Кастыль, мыліца. Тады, як ён ногу зламаў, та можа месяцаў два На кулях хадзіў. Віцькі. Куллць незак. Выцягваць коньмі бярвенне на бераг paki. Во, плыт.э прышлі, заутра будзям куляць дзераво з Нёмана. Свіслач. Кумкаць незак. Крактаць, квакаць. Жабы ў сажалцы кумкаюць, на цяпло, відаць, павярнуло. Кунцаўшчына. Кумпята мн. Пра бёдры; сцёгны. Hi лесь у сат, а то кумпята паадбіваю, будзяш ведаць. Кавалічы. Кундаль м. Сабака з доўгай шэрсцю. Кундаль некі прыбіўсо, ні адагнаи,ь ат хаты. Занявічы. Курай м. Курыны гермафрадыт. Курай, мусі - ні курыца, ні пятух, чорт ведая, што купіла. Радзевічы. Курак м. Туга звязаны i запалены пучок саломы. Як смалім паршука, та тато курак запаліць, i ён курыць; як трэбо агню, падуя - i загарыцца, ні трэбо запалкаў. Квасоўка. . Кураке мн. Гнілыя, спарахнелыя кускі драўніны, якія кладуць у дымар для падкурвання пчол'. Бяда, кураке вышлі, ідзі i зноў дзе шукай, ніўиа з чым да пчол падысці. Караліно. Куралей м. Toe, што i курай. У нас быў адзін рок куралей, ні спяваў, яец ні нёс, та маці зарэзала. Путрышкі
Дадатковыя словы
крўглі^і, кульб^ка, кульб^кі, кўля, кўмкаць, кўндаль, ні^йа
2 👁