Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
a ніяк ні магу ўспомніць, як называўсо. Бычкі. Кручок м. 1. Пячкур. Якая там рыба, адны кручке ў рэццы водзяцца. Балгчы. 2. Небялікая медная пасудзіна ў вяглядзе чаркі з ручкай для піцця гарэлкі. Як ачышчаў пажарыско, то знайшоў ашчэ Бэркаў кручок, ля, паглядзі які. Свіслач. Крушня ж. Куча камення. Якое ў нас там поле было, нічого ні расло, адны крушні, камень, грэччына i тая ні хацела расці. Славічы. Крывіндзя ж. Пра жанчыну, якая часто хварэе i мае дрэнны настрой. На гэту крывіндзю гляняш i сам скрывісса. Лаша. Крышчыны мн. Астаткі ў дзежцы пасля хлебнага квасу. Квасу ўжэ німа, адны крышчыны ў дзешцы. Караневічы. Крэнк м. Канец, смерць. Крэнк на іх прышоў, адгулялі панэ свае. Кунцаўшчына. Крэнтам-бэнтам прысл. Бестурботна; гультаявата; ухіляючыся ад работы. Гэ, гэты чалавек пражыў свой век крэнтам-бэнтам, хіба ш што ён рабіў? Верцялішкі. Кубурка ж. Бляшанка. Во, дай гэту ісубарку, хай дзіця пагуляя. Каленікі. Бывало, накрышыш сабе ў кубарку тытуню i за дзень высмаліш. Сухая Даліна. Кубатарка ж. Інкубатарка. Кубатаркі - нідобрыя куры, натто ш палахлівыя, паверху ходзяць. Свіслач. Кубачкі мн. Белыя гарлачыкі. Нашы хлопцы на чайку сядуць i едуць рваць кубачкі, a яны такія харошыя-харошыя! Свіслач. ' Кубрак м. Тужурка; мужчынская'кароткая адзежына з самаробнага сукна.ўлопцы i мужчыны кубраке сабе шылі, а найбояьш yce ў Крынках шылі. Бакуны. Кудаса ж. Мяцеліца, завіруха, завея. Глядзі, на дварэ якая кудаса, свету ні відаць. Карозічы. Кудриуцы мн. Кудзеркі. На маім кані кудраўцы уюцца (з нар. песні) Зарыца. Куды-кольвяк, куды-кольвячы прысл. Куды-небудзь. Пайду куды-кольвячы, каб i гочы ні бачылі вас. Кульбакі. Ён можа кудыкольвяк i паступіць, бо вучыцца нікепско, голаў мая. Кадыш. Кузакаж. Казяўка, кузурка. Ля, паглядзі, нека кузака паўзе, каб дзіцуні ўкусіла. Дарашэвічы. Кука ж. дзіцяч. Ранка, болька. Hi бяры ножыка ў рукі, а то куку зроб)ш. Скраблякі. Кукла ж. Заламаны i золытаны пук жытніх сцяблін, які, па ўяўленні забабонных людзей, мог наклікаць бяду на гаспадара нівы. Мы куклы баяліса, абжыналі яе левай рукой i кідалі прас сябе, выносілі на дарогу. Клачкі. 2. Від жаночай прычоскі - сабраныя ў касу i закручаныя ззаду валасы. У Кругліках дзяўке косы ўсе закручвалі у куклы, прыколвалі шпількамі; мода такая была
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзіц^ні, зблытаны, кр^шня, куб^рка, кудрйўцы, кўкла, мужчынскаякароткая, сукна.^лопцы
2 👁
 ◀  / 246  ▶