яўрэі тулько кошыр елі, другого мяса ім німожно было есці. індуPa* „ . Крагелькі мн. Прылада для размотвання маткоў нітак. Надзеняш маток на рашке, i давай накручваць ніткі на крагелькі. Копанькі. Крамар м. Уладальнік крамы або прадавец у краме; крамнік. Крамар у карчме ні адзін прадаваў гарэлку, яму памагала шынкарка. Дзекалавічы. Крампавацца незак. Саромецца. Ён нідзе ні быў, крампавацца будзя перад людзьмі. Занявічы. Крампулец (крампуляц) м. Моцнага складу чалавек, здаравяка. Ён такі крампуляц, яго ніхто ні здужая. Кунцаўшчына. Крамсаць незак. Неакуратна, невыразна пісаць, крэмэаць. Як пачне крамсаць, та толькі паперу змарнуя. Аульс. Красё'нка ж. Прыстасаванне на плыце ў выглядзе рамкі для замацавання шырыгі (тоўстага кала); для тармажэння i затрымкі плыта. Бес красёнак шырыгу магло п скруціць набок, вырваць. Дзекалавічы. Красіво н. Красала, крэсіва. Красіво мужчыны рабілі c сярпоў старых, адаб'ўш кусочак сярпа,- ужэ красіво маяш. Пракопавічы. Краснагало'вік м. Падасінавік. Мама як пойдзя ў Віхноўшчыну, та адных краснагаловікаў кош набярэ, месца такое ведала. Свіслач. Крахцёць незак. Крактаць. Штось наш дзед захварэў, c печы ні злазіць, крахціць. Каўпакі. Крок м. Крык. Дзеці нарабілі кроку, i самы ні ведаюць чаго, кажуць, нешто паказаласо. Клачкі. ■ Крёкаць ж. Балота, нізкае багністае месца. Людзі сталі гарэлку піць, a чэрці па крокаці вадзіць (прымаўка). Рудавіцы. Тут такая крокаць, што ні пралесці; ні праехаць. Верцялішкі. Кругёлькі мн. Toe, што крагелькі. Спачатку ніці з маткоў перамотваюць на кругелькі, a тады ўжэ снуюць на снойніцу. Пяслі. Крук м. Груган. Крук круку вока ні выдзяўбе (прыказка). Кунцаўшчына. Крумкачы мн. перан.. Жабы. Крумкачэ пад вечар пачынаюць крумкаць, як ціхо станя. Лаша. Крумкі мн. Жабы-жарляняткі. Крумкі пачалі крычаць, цяпло будзя. Гродна. Круп-круп выкл. Вокліч, якім ладзываюць куранят. Мая маці, бывала, кіне жменю круп i кліча: „Круп-круп-круп", каб ішлі есці. Лойкі. Круцель м. Непаседа. Hy i круцель, а ні адной мінуткі ні пасядзіць на месцы, yce круціцца. Сіўкава. Круціцца: круціЦца на языку - успамінацца. Круціцца на языку
Дадатковыя словы
адаб'^ш, адабўш, кр^мкі, крампўлец, красёнка, крўк
4 👁