Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Лапшывы прым. Пра чалавека, які многа i без разбору есць. ён такі лапшывы, што сырое еў бы. Баброўнікі. ЛапяндІ ж. Жанчына, якая многа без толку гаворыць; лапатуха, балбатуха, Hi аднаго талковага слова ні скажа, бо лапянда есць лапянда. Рагачы. Ла*сне пабочн. сл. 1. Уласна. Ласне, ці я табе ні казала, што гэтак будзя? Славічы. 2. часціца. Хіба, няўжо, ці. Ласне гэта праўда, што людзі пра яго кажуць? Кунцаўшчына. Ластажыць незак. Лупцаваць, біць, хвастаць. Каб жывіну так ластажыць, гэта трэбо зверам быць. Свіслач. Ластаман м. Крывадушны ліслівы чалавек. Але ж i ластаман, глатко сцеле, цвёрдо спаць, як той казаў. Кунцаўшчына. ЛІстаўка ж. Клін, вузкая трохвугольная ўстаўка ў адзенні. Hy i каптан шшыў - рукі ні падняць, мусі, ластаўку ні так. уставіў. Бычкі. t Латвей прысл. Зручней, ямчэй. Тут будзе латвей пераехаць прас рэчку, ні глыбоко. Занявічы. Л&ўка ж. Частка плыта, у якой звычайна налічваецца 24 бервяны. У плыце бывае 20 i больш лавак. Загорцы. Лаўкі звязваюцца шварцугамі, каб маглі выгінацца, выкручвацца на загібах. Дарашэвічы. ( Лаханда ж. Жанчына, якая многа без толку гаворыць; балбатуха. 3 гэтай лахандою лепяй ні сустракацца, як развядзе неку нуду, та; німа на што i слухаць. Саломенка. Лах м. Абарванец, дрэнна апрануты чалавек. Ішоў лад тарой некі лах, але я i не падумаў, што гэта наш сваяк. Зарачанка. Лахмьітка ж. Дрэнна апрануты чалавек. Чаму ўжэ гэта ты як лахмытка ходзіш, здаецца i зарабляяш добро? Жытародзь. Лахні ж. Тое, што. i лаханда. Як дзве лахны зыдуцца, та ix i вадой ні ражжанеш. Пагараны. Лахудра ж. Неахайны чалавек. Калі жонка лахудра, та ні паможа i пудра (прымаўка). Круглікі. Леда ж. Прылада ў выглядзе трох замацаваных апораў, калаўрота i жалезнага тросіка для падымання бярвенняў. Маючы леду, i аднаўіу можно палажыць штуку на вое. Азеркі. Грандзічы. Ледва (ледво). Ледзь, ледзьве. Стары ледво шчарапкаўсо на печ. Верцялішкі, Да гэтаго марозу ледво бульбу кончылі выбіраць. Малая Капліца. Луднік м. Халадзільнік. Сваго ледніка німа, та стаўлю ў леднік кватаранткі. Зарубічы. Лемях м. Лямеш (частка плуга). На нашай зямлі лемях тупіцца хуткур, бо каменяў много. Кавалічы. Лёнь у знач. выкл. Глянь, паглядзі. Лень, гэта што за людзі ідуць, аткууіь яны? Ферма. Лерка ж. Дэталь калаўрота ў выглядзе металічнай пласцінкі для
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адна^іу, л^днік, хутк^р
6 👁
 ◀  / 246  ▶