Збярэмса і давай качаць калёса та ў вадзін канец гуліцы, та ў другі. Круглікі.
Качаць качулку - гульня хлопчыкаў з невялікім драўляным колкам. Я любіў качаць качулку, набегаясса ледво да хаты прывалачэсса. Клінчаны.
Качур м. Качар. Качура пазнаць можно зразу, у хвасце закручаны пярынкі, галава блішчыць. Свіслач.
Качынец м. Расліна з жоўтымі кветкамі, якая расце ў мокрых месцах. Качынец, як расцвіце на лузі, та аж у вачах трамкаціць, жаўцея. Табала.
Каша ж. Страва з тоўчанай варанай бульбы. Некалі маці паставіць на стол гаршчок кашы, кожны чэрпая, стараяцца, кап сквака папала. Путрышкі.
Кваска ж. Драўляная пасудзіна з клёпак для хлебнага квасу. Кваскі былі меньшыя за дзешку, іх рабілі ў Байдарах, можно было купіць у Скідалі. Галавачы.
Кваснік м. Страва з хлебнага квасу, бульбы, цыбулі. Постам, перад калядамі, больш кваснік варылі, с хлебам елі. Кунцаўшчына.
Квітаваць незак. Разлічвацца, расквітвацца. Пры паляках такія падаткі былі, што ні кожны мох квітаваць, ні было чым. Гарны.
Квэстар м. устар. Жабрак, які хадзіў па людзях з бібліяй. Квэстар ні браў хлеба, яму давалі толькі грошы, ні меньш як 13 капеяк. Капцёўка.
Керат м. Конны прывад малатарні, сячкарні. Запрагуць у керат дзве пары коняй, хлопцы паганяюць, і малатарня аж буіць, малоціць. Батароўка.
Кейбал м. іран. устар. Хлопчык, хлапчук. Надаеў мне твой кейбал, усё таўчэцца і таўчэцца пад нагамі. Кунцаўшчына.
Келб м. Пячкур. Бывало, як выскачыш з волакам на рэчку, так келбаў збанок і наловіш. Кунцаўшчына.
Келзаць незак. Кілзаць. Гэтаго каня трэбо келзаць, а то панясе, і ні ўтрымаяш. Кругдікі.
Кепал м. экспр. Галава. Як кепал ні варыць, та, брат, нічого ні будзя, навука сама ні пойдзя. Пракопавічы.
Кепнуць зак. экспр. Памерці. Мусі, кепнуў, прышоў і на яго канец. Кунцаўшчына.
Кіла ж. Грыжа. Раней ніякіх аперацыяў на кілу ні рабілі, так і да смерці хадзіў. Балічы.
Кілавач м. груб. Пра таго, хто пазбаўлены зграбнасці, спрыту ў руках. Кілавачэ вы ўсе, дый годзі, нікудышнія людзі. Рагачы.
Кілавы прым. Чалавек, хворы на грыжу. Мусі, ён кілавы, за плугам хадзіць ні можа, ногі шыроко растаўляя. Сухмяні.
Кілапар м. Няўдала прыгатаваная страва, баланда. Наварыць нейкаго кілапару і кажа: еш! Гродна.
Кілейша м. Касалап, крываногі чалавек. Кілейша, ідзе з нагі на
112 👁