Каробка (каропка) ж. Высокая, круглая пасудзіна, сплеценая з лазы і саломы для захоўвання збожжа. Каропка высока, я сам як залес у яе, та ледво выляс. Караневічы.
Картофля ж. Бульба. Картофлі ў гэтым року насыпалі поўны склеп, будзя і сабе і свіням. Сапоцкін.
Карчакоп м. Чалавек, які капаў саматужна карчы. Карчэ для смалярні капалі карчакопы, складалі ў штабяле. Рыбніца.
Касіва (касіво) н. Крэсіва. Запалкі былі дарагія, кожны курэц меў касіво, каб выкрасаць сабе агню. Бакуны.
Каслаўка ж. Жменя, пасма лёну. Каслаўкі лёну будзя мало, вазьмі ашчэ крышку. Свіслач.
Касма ж. пагард. Жанчына з неахайнай прычоскай. Касма, валасоў сабе ні рашчэша, так і ходзіць. Рагачы.
Кастрог (кастрох). Касцёр. Мы ўжэ адзін кастрог дроў налажылі і ашчэ будзям пілаваць. Рацічы.
Касярка ж. Сенакасілка. Як настане сенакос, та касяркі на балоці тарахцяць па цэлых днях, спакою ім німа. Квасоўка.
Катахе мн. Рагоз (расліна). Дзяцьмі як былі, палезям у прудэ, так катахоў і нарвем. Чэхаўшчына.
Каток м. устар. Узятае без дазволу гаспадара збожжа. Я ад бацькі жыта ні краў, а былі такія, што бралі катка. Клінчаны.
Каўдоба ж. Калдобіна, выбоіна. На дарозі ну і каўдобаў, возам ні праехаць. Адэльск.
Каўмыга ж. экспр. Неахайная жанчына. Каўмыга, да яе ў хату ні ўлезяш, усюды брут. Каленікі.
Каўнерац м. Каўнерык. Даўней пекно вышывалі каўнерцы ў рубашках, кожна баба ўмела вышываць. Струбка.
Каўцець незак. Жаваць. Зубоў німа, та мясо ў році каўціць, каўціць, ніяк праглынуць ні можа. Бакуны.
Кахля ж. Кафля. У нас печка с файнае кахлі, маці брала недзе каля Скідля. Малая Альшанка.
Кацмалух ж. экспр. Пра неахайную жанчыну. Кацмалух, зусім дзяцей запусціла, ні глядзіць. Кавалічы.
Кацуба ж. Прылада ў кроснах ў выглядзе клюшкі для замацавання і падкручвання навоя з асновай. Як навой хочаш паткруціць, кацубу падымяш – і паткруціш, колькі трэба. Рацічы. 2. Прылада ў выглядзе драўлянай палкі з суком для мяшання варыва ў гаршках. Як кацуба доўга, та можно гаршчок з печы і ні вынімаць, так памяшаяш. Свіслач.
Кацубешка ж. Тое што і кацуба. У нас і ціпер кацубешка ляжыць на гарэ, нікому ні патрэбна. Рудавіца. 2. перан. Худая, згорбленая жанчына. Кацубешка гэта ледво лазіць, а усё недзя ідзе, усё ёй мало. Карозічы.
Качаць: качаць калясо – гульня хлопчыкаў з невялікім колам.
83 👁