ногу перавальваючыса. Рагачы. Кілун м. Чалавек, хворы на грыжу. Яго і да войска ні ўзялі, бо кілун быў. Кунцаўшчына. Кінчыба ж. пагард. Няўклюдная, сварлівая жанчына. Гэтай кінчыбі ніхто ні ўнаравіць, усё ёй ні так, як яна хоча. Кунцаўшчынэ. Кіраўніца ж. Руль веласіпеда. Як апусціш кіраўніцу, та старому ляпей ехаць. Пракопавічы. Кірнач м. зневаж. Крываногі мужчына. Ён з малога кірнач, такім урадзіўса. Кунцаўшчына. Кіршчыны мн. Рэшткі ў дзежцы, якія застаюцца пасля хлебнага квасу. У нас кіршчыны выкідалі свіням. Верцялішкі. Кіха ж. Веласіпедная камера. Дай клею, мусі, кіха прабіта, дух спуская. Рацічы. Кішка ж. Дэталь у хамуце, зробленая с саломы і абцягнутая скурай. Кішка ў хамуце, кап конь шыі ні нашмуляў. Карозічы. Кішлавіць незак. Няўклюдна ісці, перавальваючыся збоку на бок. З ім намэнчысса ідучы, ён ледво кішлуя. Кунцаўшчына. Кішлай м. Касалапы. Некі кішлай узяўсо падводзіць, ледво эд яго аччапіліса. Сухая Даліна. Кішчыны мн. Тое, што кіршчыны. Квасу німа, адны кішчыны на дне засталіса. Калбасіна. Кладавіцца незак. Класціся. Што ты сядзіш, вочы заплюшчыўшы, кладавіса спаць, ужэ позно. Батароўка. Клецка ж. Скрутак апрацаванага лёну. У кудзелю ўлазіло дзве ат сілы клецкі лёну. Рудавіцы. Клёцкі мн. Клёцкі. На вячэру матка наварыць клецак, забеліць малаком, і добро было. Сухая Даліна. Клешня ж. Калоша, калошына. Ціпер зноў мода на шырокія клешні пашла, а некалі, як дуткі, насілі. Зарыца. Клёкнуць. зак. Прапасці, загінуць, змарнець. Гэтыр рок могуць азімыя зусім клёкнуць, снегу мало на полі. Белева. Клёмбы мн. Абутак на драўлянай падэшве. Як хто ідзе ў клёмбах, та здалёк чуваць, як па камейях брохая. Бакуны. Клін м. Прарэх, пярэдні разрэз у штанах. Стары стаў, клін ні зашпіліць, так і лазіць. Кунцаўшчына. Клірас м. Месца для пеўчых у царкве. У нас клірас ні велькі быў, усяго чалавек дзесяць пеўчых стаяло. Лаша. Клоце н. Рэзкі, востры боль, колікі. Неко клоце ў грудзях, ні дае дыхнуць. Балічы. Клустасць ж. Тлушч. Добрая сланіна гэты раз, глядзі, колькі клустасці нацякло. Бакуны. Клусты прым. Тлусты. Клусты крупнік, бо мяса свіного добры кусок улажыла. Лаша. Клышавы прым. Клышаногі, касалапы. Ля, нейкаго клышаваго каня купіў, як ён ім гараць будзя? Лаша.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
108 👁