Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Замудзганы дзёепрым. Брудны, замурзаны... Ты чаму такая замудзганая, табе што, часу німа ўмыцца? Рацічы, Занозы мн. Жалезныя пруцікі для замацавання ярма. Каб валэ ні разыходзіліса, у ярмо закладвалі такія занозы. Стрыеўка. Занохацца зак. Замучыцца, занемагчыся, знясіліцца. За дзень чысто занохаясса, здаецца, i нічого цяжкого ні рабіў, a ледво ногі валачэш. Лаша. Запарце н. Запор, працяглая затрымка стулу. У хлопца, мусі, запарце, другія суткі на двор ні ідзе. Белева. Запатылак м. Патыліца. Ты там натто ні выстаўляйса, а то надаюць ў запатылак, i пойдзяш, аткуль прыйшоў. Рагачы. Запек м. Запечак. Як замерзняш, та залезяш на запяк, гллдзіш, i адагрэўса. Страільцы. Заплёнтаць зак. Заблытаць. Катэ гулялІ, заплёнталі клубок, та ціпер во сяджу, расплёнтваю паўдня. Бакуны. Запнуць зак. Падвяэаць. Трэбо запонку запнуць, каб андарак каля печы ні завэдзгаць. Дарашэвічы. Запонка ж. устар. Фартух для работы (з самаробнай матэрыі). Запонку ў нас падвязвалі, каб андарак каля печы ні завэдзгаць. Няцечы. Запрута ж.Драўляны шпень (з завостраным канцом) для вязания снапоў. Пад запруту сноп як звяжаш, та ці стаў яго, ці кідай, ужэ ні развяжацца. Дарашэвічы. Запрыдух м. Чалавек, які ўпарта, без падстаў, адстойвае свае погляды i ўчынкі. Запрыдух некі, яму кол на галаве цяшы, нічого ні дакажаш. Табала. Запуцкацца зак. Запэцкацца, забрудзіцца. Дзеці, ядучы зацерку, чысто запуцкаліса, паабліваліса. Карозічы. ' Зарохацца зак. Забрудзіцца, запэцкацца. Ходзлчы каля свіней, зусім зарохаласа, на гуліцу брытко выйсці. Круглікі, Засініць зак. Прыправіць страву малаком ў невялікай колькасці. Малака мало было, маці засініць трошкі зацерку, i так елі. Дарашэвічы. Заскаваць зак. Зацкаваць, напусціць сабак. Як ступіць парася нагарод,такiстараяццазаскавацьсабакай. Бакуны. Заскарэць зак. Стаць шорсткім, шурпатьгм, агрубець. Як папабудзяш дзень у полі на дажджэ i вутры, та i твар заскарэе, i рукі закарчанеюць. Капцёўка. Заскема ж. Упарты помслівы чалавек. Заскема некі, ні чалавек, тры дні будзя хадзіць, ні акажацца да цібе. Свіслач. Заскерыцца зак. Яхідна, з'едліва ўсміхацца. Яна i засмяяцца ні ўмея як трэбо, толькі заскерыцца, гляне с-пад лоба i зноў маўчыць. Пагараны. Заскрыгітаць зак. Заскрыгатаць. Свіня нешто захварэла, зубамі заскрыгіча i зноў лажыцца, ні есць. Бакуны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

в^тры, зедліва
8 👁
 ◀  / 246  ▶