роўка. Закаваць зак. Няправільна падкаваць каня. Закаваў каня, кульгая. ціпер зноў трэбо вясці да кузні, перакоўваць. Баброўнікі. Закалмуцэне н. Ачмурэнне, часовае зацямненне свядомасці. Нека закалмуцэне ў галаве, нічога не помню. Кунцаўшчына. Заканталежыць зак. экспр. Забіць, зарэзаць. Ужэ i зноў, мусі, пятуха заканталежыў, хай жыў бы. Кунцаўшчына. Закладнік м. Сталярная прылада для апрацоўкі аконных paмоў. Дзераво да закладніка я сам зрабіў, а жалеско старое, ашчэ дзедава было. Дзекалавічы. Заклісты прым. Выгнутай формы. У нас былі заклістыя загоны, як шаблі, ні такія, як ў мужыкоў.Па заклістых загонах адразу пазнаяш, хто тут жыве. Эйсманты. Закло н. Палетак выгнутай формы. Як убачыш закл.о, так i знай, што гэта зямля шляхты. Талочкі. Закрунтасы мн. Вычурнае. невыразнае пісьмо. Закрунтасаў некіх нарабіў, сам чорт ні разбярэ, што тут напісано. Рагачы. Закручванка ж. Вялікага памеру суконная хустка. Закручванка ў кожнай бабы была, як ехаць куды, та заўсёды с сабой брала. Баяры. Закрыстыян м. Хлопец, які дапамагае ксяндзу ў час касцельнай службы. На закрыстыяна паглядзець было інцярэсно, як ён пацслужваўсо.Ліхачы. Залавіца ж. Залоўка, мужава сястра. У міне залавіца была, лк родна сястра, ні разу ні пасварыліса. Бакуны. Залатвіць зак. Уладзіць справу з дапамогай хабара. Гэ, браце, наконт дроў я ўжэ з лясніком залатвіў, казаў - дрова будуць. Зарубічы. Залёга ж. устар. Не выплачены ў тэрмін падатак. Як прыдзя саквастатар пры паляках залёгу збіраць, та ўся вёска аш плача. Ніжнія Пагараны. " Заложны прым... Цягавіты, вынослівы ў працы. У яго конь быў такі заложны, як захрапе, так воз з цяжарам i выпра. Баброўнікі. Тут трэбо з'аложнаго мужчыну, каб ўсё гэта перарабіць. Галаўнічы. Залэмпіць зак. груб. Выпіць гарэлкі. Дзісяй, брат, я ўжэ залэмпіў з паўлітра i ашчэ выпіў бы з добрым чалавекам. Пракопавічы. Замагаць незак. Планаваць, разлічваць на будучыню. Замагаць на много ні прыходзіцца, сколькі тут засталоюо жыць. Ланявічы. Замальдаваць зак. устар. Заявіць, данесці у паліцыю. Як тольк! што, так солтыс i крычаў: „Замальдую ў паліцыю, усіх пасаджу!' Зарубічы. Замарэніць зак. Схіліць да сну. Як сядзяш прасці, так i замарэніць, вочы зліпаюцца, нічого ні бачыш. Баранава
Дадатковыя словы
заложнаго
5 👁