Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Загануць зак. 1. Запрасіць цану. ацаніць. Добра карова, але ж i цану добру загануў. Круглікі. 2. Загадаць, прапанаваць загадку. Загану загадку: У лазе на адной назе стаіць грыб. што гэта такое? Баброўнікі. Загарадак м.Загарадка. Загарадак свіням зрабіў, можа ні павылазяи,ь. Пералом. Загардушка ж. Расліна з дробнымі лісточкамі i ружовымі кветкамі, любчык. Нашы дзяўчаты загардушку парылі, паілі хлопцаў. каб любілі. Калі перастаняш паіць, сэрца ў хлопца абрасце мохам. Селюкі. Загардушку. хто на сэрца хворы быў, мачылі ў водку i пілі. Загата ж. Прызба, уцяпленне вакол падрубаў. Загату нікаторыя робяць с сена або цермяці. Адэльск. Загата, як хто хоча, хто па вокна абложыць, а хто i вышай, каб цяпло было. Адэльск. Загігор м. Той, хто ходзіць з задзёртай галавой, крыху схіліўшы на бок. Некі загігор ідзе, задраўшы галаву, нічого перад сабой ніўбачыць. Рудавіцы. Загігуліна ж. Складаны выгіб, загіб, кручок. Замест літараў некіх загігулінаў навыводзіць, сам чорт ні прачытая. Дубоўка. Загрізці (заграсьці) зак. Загразнуць, засесці,. завязнуць. У Бяляўскім балоці карова як загразла, ледво вяраўкамі мужчыны выцягнулі. Новікі. Задбаць зак. Прыдбаць, набыць. Задбаць кожны стараяцца, каб больш мець, але ні кажнаму ўдаецца. Карозічы. Задзяригалава м. ж. Пра таго, хтоўходзіць задраўшы галаву. Ля. той задзярыгалава пашоў, што *да Мані нашай сватаўсо. Кунцаўшчына. Задратав£цца зак. Пакалечыць ногу (пра каня). Конь, падло, задратаваўсо, наступіў, відаць, шыпам патковы сабе на ногу, кульгая. Лаша. Як конь задратуяцца, та рану рамонкаіў прамывалі, пакуль ні зажыве. БаЛічы. Задрыга м. ж. Няўклюда. Задрыга нека, ні дзеўка, на яе ні адзін хлопяу,ні глядзіць. Кунцаўшчына. Зазехацца зак. Задыхацца. Чысто зазёхаўсо, пакуль да аўтабуса дабег. Скамарошкі. Зазроны прым. Зайздросны, зайздрослівы. Гэта зазроны чалавек.ён ні можа глядзець, як хто добро жыве. Палаткова. Заіванцы мн. Піражкі з макам ці павідлам. Заіванцы ні заўсёды пяклі, а.толькі на свято. Копанькі. Займісты прым. Шыроказахватны. Займістым сярпом i жаць хутчэй, шмарганеш некулькі разоў, глядзіш - i сноп. Сухая Даліна. Зайчыска. (зайчыско). м. Вялікі заяц. Як выскачыць такі зайчыско, i просто на міне, чуць з ног ні збіў, а сабака за ім. Бата
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

задзярйгалава, ні^бачыць, хто^ходзіць
3 👁
 ◀  / 246  ▶