Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Засмарга ж. Зашмарга. Мяшке завязваюць завлекаю на засмаргу, каб ляхчэй было развязваць. Карцёўка. Застрагнуць зак. Загрузнуць. Сюдою ні ідзеця, тут балото, застрагнуць можно. Круглікі. Заступаць незак. Стаць цяжарнай. Myci, заступіла, i зноў будзя дзіця. Балічы. Засцёбаць зак. Прафастрыгаваць. Засцёбаю ціпер трошкі, а потым, як час будзя, прышыю як трэбо. Пыра. Затрусіць зак. Зацерушыць, запарушыць, прысыпаць. Затрусілі саломай увесь падворак, так i ляжыць, ніхто ні падграбе. Рагачы. Думалі, снег вельКі будзя, a ён нават зямлі ні затрусіў. Лікоўка. Затрусіць вока - запарушьщь вока. Затрусіў сабе воко, анічого ні бачу. Дзекалавічы. Затрынкаць'зак. Забрынкаць, забрынчаць. Так на гітары i я магу затрынкаць, але добро зайграць, рэтко хто можа. Капцёўка. Заўтраня ж. Ранішняя служба ў царкве. Будзя заўтраня, a тады ўжэ будзе служыцца абедня па тату. Лаша. Заўдаваць зак. Данесці, зрабіць данос, тайна паведаміць. Гэты шляхціц прывык заўдаваць людзей, ён быў нашаго сына заўдаўшы. Адэлъск. Заўзімацца незак. Крыўдзіцца. Што хочаш кажы, заўзімацца ні буду. Кавалічы. Заўша прысл. Заўсёды, заўжды. Каб ты была добра жонка, та сядзела б заўша дома. Зарыца. Зафандулд ж. зневаж. Неакуратная, неахайная жанчына. Зафандула ў Янка, ні жонка, да яе ў xafy ні ўлесці. Лойкі. Зафундаваць зак. Зрабіць пачастунак з выпіўкай. Ён павінян сягоння нам зафундаваць, яму прэмю далі. Калбасіна. Зафэнданы дзеепрым. Забруджаны, заношаны. Скінь зафзнданы каптан, яго даўно ганучніку трэба аддаваць, а яна у ім ходзіць. Лойкі. '. Захалдык (i захалушак) м. Глухі куток, закінутае месца, Чаго тут у гэтым захалдыку німа, усё зваляно, ніякаго паратку німа. Стральцы. Там захалушак быў такі, залезяш туды i сядзіш сабе, цяпло. Гліняны. Захамхоліць зак. экспр. Неакуратна завязаць хусцінку. ДЗеўка, a хусцінкі завязаць ні можаш, захамхоліла i ходзіш. Дарашэвічы. Зацерка.ж. Зацірка. Ціпер дзеці зацерку i на малацэ ні хочуць есці, а некалі i незабеляну елі. Польныя Багатыры. Заценты дзеепрым. Заўзяты, настойлівы, напорысты, зацяты. Заценты хлопяц, як упрэцца, усероўно на сваім паставіЦь. Haвасёлкі. Зацёрыч м. Бандарская прылада, якой робяць выразы ў клёпках для ўстакі дна. Як гостры зацёрыч, та ўторы як мая быць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

затрынкацьзак, хбчаш
6 👁
 ◀  / 246  ▶