Жвякаць незак. Надакучліва паўтараць адно i тое. Характер у яе дурны, як пачне жвякаць, та галава пэнкая ад усяго гэтаго. Дарашэвічы. Жлопаць незак. Прагна есці. Паршучок удагчны, як пачне жлопаць, та пакуль усяго ні выясць, ат карыта ні адыдзя. Паша. Жмыха ж. Рэшткі семя (ільнянога, канаплянага) пасля выціскання з яго алею, макуха. Пры паляках галей гналі, а жмыхой свіня кармілі, кругамі такімі прадавалі. Жылічы. Жніварка ж. Жняярка. Пры паляках жніварка дораго каштавала, ні кожны гаспадар мох купіць. Вялікая Альшанка. Жох м. Костка (пры гульні ў бабкі /шашкі/), якая ўпала на зямлю ўвагнутым бокам. За жох выйгрывалі меньш грошай, як за лоц. Караневічы. Жуйка ж. 1. Жвачка. Глядзі, Міхась, мусі карова захварэла, жуйкі ні жуе. Жытомля. 2. Перажованая булка ці хлеб для кармлення малога дзіцяці. Помню, маці пажуе хлеб, возьме на паляц i ў рот дзіцяці: „Еш, сынок, жуйку". Ку.нцаўшчына. , Жульман м, Жулік, прайдзісвет. Ён з малого жульманом быў, так i глядз,еў, дзе што кепско ляжыць. Дарашэвічы. Жураўліны мн. Журавіны. Мы жураўліны распарвалі ў пячэ, расціралі ў місцы, варылі - i кісель быў. Ліхачы. Жутны прым. Пранырлівы, спрытны дзялок; ушлы. Гэта такі жутны чалавек, што з-пад зямлі дастаня, як трэбо. Зарубічы. Жыватабольнік м. Бабок трохлісты. Жыватабольнік - дробны, з прадаўглватымі лісточкамі, як жвот баліць, памагая. Пад'ятлы. Жывец м. Тоўстая нітка, якая замацоўвае нічальніцы кроснаў. Глядзі, бо жывец як парвецца, та нічальніцы зусім раскідаюцца. Лаша. Жыжаўка ж. Балячка. Нека жыжаўка на барадае выскачыла, сама ні ведаю чаго? Балічы. Жырант м. Абажур. Як лямпа з жырантам, та ў хаці святлей. Сапоцкін. Жэжка (жэшка) ж. Від крапівы з малымі лісточкамі. Свіням жэшкі як дасі, та аж давяцца. Капцёўка. 3 Заадрынішча н. Загуменне, месца за гумном, адрынай. Можно ехаць прас сяло, а ляпей па заадрынішчы. Бакуны. Забічкавацца зак. Забрацца, схавацца. Недзе кураня забічкаваласоў аніяк ні знайду. Дзекалавічы. Заборы мн. Манжэты. Гануля пекно вышывала заборы ў сарачках i каўнярэ мужчынам. Адэльск. Забрытаны дзеепрым. Заблытаны. Маток забрытаны, канца i
Дадатковыя словы
падятлы, ішашкіі
5 👁